Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Кніга пра музей
Не так даўно выйшла ў свет вялікім накладам выданне “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, падрыхтаванае калектывам музея пад кіраўніцтвам дырэктара, генерал-маёра запаса Мікалая Скобелева да 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Касцюмы ў стылі Сапегі
Калі нехта хоча напоўніцу адчуць сябе ў ролі канцлера Вялікага Княства Літоўскага ці караля Рэчы Паспалітай, дык яму абавязкова трэба завітаць у Музей гісторыі Магілёва. Ва ўстанове культуры на пачатку года скончылі пашыў калекцыі касцюмаў у стылістыцы эпохі Магдэбургскага права.
Шэкспіравы вячоркі
Гродзенскі тэатр лялек на пачатку года сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем Беларускага саюза тэатральных дзеячаў адкрыў “Тэатральную гасцёўню”.
"Чырачка" нагукала... статус
Студзеньскім рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымана прапанова аб наданні абраду гукання вясны “Чырачка” ў аграгарадку "Тонеж" Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Пра тое, якой стратэгіяй і тактыкай прасоўвання рэгіянальнага брэнда карысталіся на Гомельшчыне, чытайце ў наступных нумарах.
У памяць Мулявіна
12 студзеня на Усходніх могілках сталіцы адбыўся жалобны мітынг да 13-й гадавіны смерці народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна. Мерапрыемства стала чарговым этапам ушанавання памяці творцы ў год 75-годдзя з дня яго нараджэння.
Бракуе герояў, замоў, натхнення?
“Можна рабіць памылкі, але нельга будаваць памылкі”, — пісаў Гётэ. Нашае мастацтва добра “адцягнулася” ў распрацоўцы гістарычнай тэмы, напрыклад, у мастацкім кіно пра гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра дакументальнае кіно гаворка асобная — яго здабыткі (а гэта пацвярджае і міжнароднае прызнанне) не часта пабачыш. Як прыклад, дзе сёння паглядзіш фільмы Віктара Дашука па кнізе Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”?
50 мільярдаў з кішэні мецэнатаў
Цягам года мы назіралі, як пры дапамозе бізнесу ўвасабляюцца праекты творцаў, а ў мінулы панядзелак надышоў час ад імя талентаў сказаць “дзякуй” тым, хто іх падтрымлівае.
Змяніў рок на “Еўра…”
За Аляксандрам Івановым і гомельскiм гуртом “Brown Velvet”, у якiм ён выступаў лідар-вакалістам, да сораму, я пачаў адносна пільна сачыць нават толькі дзякуючы фронтмэну... пецярбургскага гурта “Pushking” Канстанціну “Коху” Шустарову. Зазіраючы на яго старонку ў адной з сацыяльных сетак і дазваляючы сабе ў сілу даўняга, збольшага завочнага, знаёмства з Кохам часам пакідаць там каментарыі, я быў збянтэжаны пытаннем ад яго: “А што скажаш за ваш “Brown Velvet”?”
Сафія як сімвал
Днямі ў Доме дружбы адбылася прэзентацыя маёй кнігі “Краса. Эстэтыка беларускай архітэктуры”. Гэта ў нейкім сэнсе падсумаванне ўласных роздумаў пра беларускае дойлідства як люстэрка гісторыі і візуальнае ўвасабленне нацыянальнай ментальнасці.
Навука для практыкі
31 студзеня — Дзень беларускай навукі. Любы сучасны ўніверсітэт (а ў нашага саракагоддзе ўжо за плячыма) мае глыбокую навуковую аснову адукацыйнай дзейнасці. Кірунак даследаванняў — вывучэнне, ацэнка і прэзентацыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветнай супольнасці.
Кубак кавы з прыкметамі будучыні
Мае апошнія на сёння праекты — “Архіў сведкі вайны”, што прадстаўляў Беларусь на Венецыянскім біенале, праект “Вайна вайне” ў Калініградзе ды іншыя — былі заснаваны на ўзаемадзеянні з аўдыторыяй. Безумоўна, фатаграфія з’яўлялася іх асновай, але менавіта кантакт з наведвальнікам — тое, што значна пашырала межы і выводзіла на іншы ўзровень. З гэтага ўзаемадзеяння, стасункаў і нарадзілася ідэя кавярні як куратарскага праекта.
Што можна зрабіць “апетытным”?
І вось — Круглае. Мы тут наведалі музей, рённую і дзіцячую бібліятэкі, РДК і Раённы дом рамёстваў. Распавесці ёсць пра што. Прынамсі, досвед мясцовага бібліятэчнага развіцця варты не толькі абагульнення і распаўсюджвання, але і з’яўляецца добрай нагодай для чарговых сур’ёзных разваг пра камерцыйны складнік творчай дзейнасці ў сферы рэгіянальнай культуры.
Ляцеў гусік у гняздо
Сучасная Беларусь вядомая сваімі спартыўнымі дасягненнямі. А ці было месца для праяўлення фізічных здольнасцей людзей у нашай традыцыйнай народнай культуры? Гэтаму прысвячалася свята “Спорт, гульні і забавы ў беларускай вёсцы” ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Стабільна рэдка
Інтэрнэт прынята называць то сусветным павуціннем, то сусветным сметнікам. Зрэшты, успрыняцце залежыць ад карыстальніка. Асабіста мне бліжэй вызначэнне “павуцінне”. Але ці адпавядае яму беларуская тэатральная вэб-прастора? Не ставячы за мэту аналіз усяго тэматычнага кантэнту, звярну ўвагу на рэсурсы, якія трапляюць у маё поле зроку. Беларуская тэатральная інтэрнэт-прастора нагадвае глухі дачны пасёлак у перыяд міжсезоння. Гаспадары лецішчаў з’яўляюцца ў сваіх уладаннях стабільна рэдка.
Мяснік у бібліятэцы
Сітуацыя “нечытання”, адтоку чытачоў з кожным годам пагаршае становішча ў бібліятэках па ўсім свеце. Чаго толькі не робяць бібліятэкары ў эпоху Інтэрнэту, каб застацца "на плаву" і прыцягнуць увагу карыстальнікаў да сваіх фондаў і паслуг! Мяркую, шмат і не робіць гонару бібліятэкам, але — с’est la vie! Пакуль жа прапаную ўважліва прыгледзецца да вопыту замежных калег. Мо ў ім знойдзем і каліва карыснага для беларускіх рэалій.
О’Рурк з амаль нашых О’Руркаў
Падрыхтоўка да інтэрв’ю з піяністам Майклам О’Руркам пачалася з высвятлення, з якой мовы перакладаць — з англійскай ці французскай (музыкант даўно жыве ў Францыі). Якім жа было здзіўленне, калі высветлілася, што іншаземец нядрэнна размаўляе і па-руску. А прычынай таму...
План на год
Гэты год — нешараговы для нашага выдання: як вядома, 2016-ы абвешчаны Годам культуры. Для рэдакцыі гэта азначае тое, што на яе членаў кладзецца асаблівая адказнасць па асвятленні культурнага жыцця дзяржавы наогул, у тым ліку, натуральна, і знакавых мерапрыемстваў. Мы і раней імкнуліся не пакідаць па-за ўвагай ніводнай буйной падзеі ў сферы (і нават “малой”, але такой, што заслугоўвае ўвагі), распавядалі вам пра дасягненні, заўважалі недахопы і сумесна з вамі шукалі шляхі да іх выпраўлення, сілай друкаванага слова дапамагалі, маем спадзеў, у вырашэнні праблем. Для нас не было і няма “дробязяў” у тых працэсах, якімі з дня ў дзень жывуць работнікі культуры і ў сталіцы, і ў невялікай вёсачцы. І стратэгію змяняць не збіраемся!
Ці трэба дапамагаць таленту? або Канцэпцыя факта
Талент — рэч няпростая. З аднаго боку, гэта прыватная ўласнасць канкрэтнага носьбіта, і той можа з ім рабіць, што заўгодна — хоць, як кажуць, у зямлю зарыць, хоць на рынак знесці. З іншага, інтэлектуальны патэнцыял, які па сутнасці ёсць сукупнасць талентаў пры справе дзяржаўнай важнасці — гэта нацыянальны рэсурс, такі ж, як урадлівая глеба, развітая прамысловасць, карысныя выкапні і зручнае геапалітычнае становішча, а ў экстрэмальных сітуацыях, што калі-нікалі здараюцца, мо нават і больш важны. З гэтага вынікае, што падтрымка талентаў — гэта не столькі дабрачыннасць, як праява стратэгічнага мыслення і прагматычны разлік.
Папаўненне ў смехавым "цэху"
Традыцыя канцэртна-тэатральна сустракаць Новы год (альбо Стары Новы ці абодва разам) нарадзілася ў нас літаральна некалькі гадоў таму, прыйшоўшы з Еўропы. Але хутка набыла папулярнасць, у роўнай меры зацікавіўшы і артыстаў, і гледачоў. Сёлета такіх святочных сюрпрызаў было больш, чым калі. Пазначыліся і пэўныя тэндэнцыі.
Канец “Летапісу”?
У дачыненні да беларускага дакументальнага кіно ўжо які год чаканая падстава для зацікаўленай гутаркі — прэс-паказ стужак студыі “Летапіс” кінастудыі “Беларусьфільм”, што былі знятыя цягам мінулага года. Якія тэндэнцыі? Чым жыве краіна праз летапіс дзён? Што стварылі мэтры? У якім стане сучасная дакументалістыка, пра якую, як і пра анімацыю, у адрозненне ад кіно мастацкага, гавораць у свеце, прызнаюць, адзначаюць фестывальнымі ўзнагародамі? Карацей, сустрэча правакуе пытанні і, вядома ж, развівае роздум над імі.
Як схапіць “шэрага” за руку?
У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваецца дзейнасць нелегальных экскурсаводаў на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой”. Хоць у правілах яго наведвання існуе забарона на ажыццяўленне незаконнай экскурсійнай дзейнасці, але які “нелегал” зважаў на правілы? Натуральна, супрацоўнікі комплексу аб’явілі канкурэнтам бой. Яны, маўляў, і гісторыю скажаюць, і працуюць не на дзяржбюджэт. Але ж схапіць “шэрага” за руку досыць праблематычна, бо ў яго заўжды контраргумент напагатове: не платную групу экскурсантаў прывёў, а сваякоў ды сяброў…
Тачскрыны vs. падзенне наведвання
Андрэй ПАПОЎ, вядучы навуковы супрацоўнік Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея, наведаў Беларусь падчас "Каласавінаў-2016". А літаральна днямі стала вядома, што з калінінградскай установай падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве айчынны Нацыянальны гістарычны музей. З гэтай нагоды — колькі слоў пра досвед расійскага музея ў сферы новых музейных тэхналогій.
Кастынг Юматава
Хочацца падзяліцца ўражаннямі пра час, калі давялося на працягу некалькіх дзён працаваць побач з народным артыстам СССР Георгіем Юматавым. Ваеннаслужачыя часткі 04147 аказвалі дапамогу ў здымках фільма. А сама справа нашага жыцця павінна была ўвасобіцца ў стужцы, якая здымалася ў 1984 годзе ў Мінскім вучэбным цэнтры.
Беларускі Арфей з чырвонай ружай
Што да сямейнага жыцця Валодзі і Святланы — дык не ведаю, ці трэба пра тое казаць... Не, усё ж скажу некалькі слоў, бо жыццё і каханне гэтай пары заўсёды былі непарыўна звязаны з арганізацыйнай і творчай работай ансамбля “Песняры”, у якім Святлана Аляксандраўна шмат гадоў з’яўлялася памочніцай яго кіраўніка. Як бы ні складваліся іхнія ўзаемаадносіны, што б там ні адбывалася ў іх доме, — гэта было іх выключна сямейнай справай, і нікому з журналістаў ці іншым выпадковым людзям не дазволена было туды саваць свой нос. Так што некаторыя журналісты дарэмна крыўдзіліся на яе за тое, што яна не давала ім інтэрв’ю наконт, скажам, гісторыі свайго асабістага жыцця ці адносін з мужам. Бывала, што наогул не пускала на парог сваёй кватэры нахабных пісак.
Ноч, кніга, фільм
Год культуры працягвае радаваць нефармальнымі ініцыятывамі. Вельмі хочацца, каб яны не знікалі цягам усяго 2016-га. Будзем спадзявацца на лепшае. А гэтым разам аўтарам крэатыву выступіў фестываль “velсom Smartfilm”, які правёў у Мінску Ноч бібліятэк. Бязмежна задаволеныя і здзіўленыя наведвальнікі Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна і Навуковай бібліятэкі БНТУ разыходзіліся ці не запоўнач.
Дасягненні — на 30 базавых, грант — на 85
Як казаў вялікі камбінатар, “з грашыма трэба развітвацца лёгка”. Парада слушная, праўда, яна наўрад ці датычыцца культработнікаў, у якіх заробак на сёння — адзін з самых нізкіх у краіне. І гэта той факт, з якім многія сталыя супрацоўнікі сферы культуры жывуць ужо гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Ці можна змяніць дадзены негатыўны трэнд? Пытанне з досыць няпэўным адказам. Бо, кажучы словамі таго ж Астапа Бэндара, “фінансавая бездань — самая глыбокая з усіх”…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»