Пад час візіту ў кніжную скарбніцу Уладыка агледзеў багатую экспазіцыю Музея кнігі, азнаёміўся з выстаўкай “Асветнік з роду Астрожскіх”, а таксама з электронным выданнем “Слуцкага Евангелля”. Гэтая кніга 1581 года — першы поўны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову. Спрыяннем Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі стала магчымым стварыць СD-ROM з поўным тэкстам старадаўняй кнігі, транслітэрацыяй і комплексным аналізам тэксту. Рэалізавалі праект Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на сродкі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Як паведамляюць у Нацыянальнай бібліятэцы, “Слуцкае Евангелле” пасля экспанавання ў Музеі кнігі перададзена Уладыку для вяртання ў Хатні храм у гонар Сабора беларускіх святых пры Мінскім Епархіяльным Упраўленні.
На здымку: дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі
Раман Матульскі і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусіў Музеі кнігі.
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА