Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь

№ 2 (1232) 09.01.2016 - 15.01.2016 г

Аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года
У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 “Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь”, з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах і аўтарскіх калектывах, якія дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на саісканне дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года дапушчаны наступныя работы і аўтарскія 
калектывы:

Драган Вячаслаў Ігнацьевіч, Пойта Пётр Сцяпанавіч, Тур Віктар Уладзіміравіч, Шалабыта Мікалай Мікалаевіч, Мухін Анатолій Віктаравіч. Работа “Распрацоўка, даследаванне і шырокае ўкараненне ў практыку будаўніцтва эфектыўнай металічнай структурнай канструкцыі сістэмы “БрДТУ”, якая прымяняецца пры ўзвядзенні вялікапралётных, у тым ліку ўнікальных, пакрыццяў збудаванняў”. Вылучана ўстановай адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”. Прадстаўлена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Румо Алег Алегавіч, Астроўскі Юрый Пятровіч, Дзядзько Аляксандр Міхайлавіч, Калачык Алег Валянцінавіч, Шчэрба Аляксей Яўгеньевіч, Валенцюкевіч Андрэй Валянцінавіч. Работа “Распрацоўка і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых”. Вылучана ўстановай аховы здароўя “9-я гарадская клінічная бальніца”. Прадстаўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Грабчыкаў Сяргей Сцяпанавіч, Зайцаў Валерый Аляксандравіч, Кавальчук Генадзій Піліпавіч, Саладуха Віталій Аляксандравіч, Чыжык Сяргей Антонавіч, Шведаў Сяргей Васільевіч. Работа “Распрацоўка і арганізацыя прамысловай вытворчасці экспартна-арыентаваных мікраэлектронных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння на аснове стварэння сучасных метадаў праектавання, паўправадніковых тэхналогій і высокадакладнага аналітычнага і зборачнага абсталявання”. Вылучана ААТ “ІНТЭГРАЛ” — кіруючая кампанія холдынгу “ІНТЭГРАЛ”. Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь; Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Ляўко Вольга Мікалаеўна, Дук Дзяніс Уладзіміравіч. Работа “Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях”. Вылучана дзяржаўнай навуковай установай “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Пархомчык Пётр Аляксандравіч, Сцяпук Алег Георгіевіч, Трухноў Леанід Іванавіч, Сямёнаў Леанід Віктаравіч, Кашэўскі Яўгеній Пятровіч, Наскавец Аляксандр Міхайлавіч. Работа “Распрацоўка звышцяжкага кар’ернага самазвала БЕЛАЗ-75710 рэкорднай грузападымальнасцю 450 тон”. Вылучана ААТ “БЕЛАЗ” — кіруючая кампанія холдынгу “БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ”. Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Сцяпук Леанід Якаўлевіч, Марыніч Леанід Адамавіч, Лапа Віталій Вітальевіч, Перавознікаў Васілій Мікалаевіч. Работа “Стварэнне і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць комплексаў машын, якія вызначаюць выніковасць земляробства і жывёлагадоўлі Рэспублікі Беларусь”. Вылучана РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”. Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Рупасава Жанна Аляксандраўна, Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч, Ціток Уладзімір Уладзіміравіч, Паўлоўскі Мікалай Баляслававіч, Якаўлеў Аляксандр Паўлавіч, Лягускі Васілій Рыгоравіч. Цыкл работ “Інтрадукцыя і ўвядзенне ў прамысловую культуру на меліяраваных землях і выбыўшых з прамысловай эксплуатацыі тарфяных радовішчах Беларусі паўночнаамерыканскіх відаў верасовых (журавіны буйнаплодныя, буякі высакарослыя) і сартавых брусніц”. Вылучана ДНУ “Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі”. Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Прывалаў Фёдар Іванавіч, Грыб Станіслаў Іванавіч, Казлоўская Зоя Аркадзьеўна, Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, Кавалевіч Аляксандр Іванавіч. “Стварэнне банка генетычных рэсурсаў сельскагаспадарчых і лясных раслін для забеспячэння харчовай і біялагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”. Вылучана РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве”. Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Герман Андрэй Аляксандравіч, Кандратчык Валерый Аркадзьевіч, Маскаленка Павел Віктаравіч, Дзмітраковіч Андрэй Аляксандравіч, Вашкевіч Грэнальд Міхайлавіч, Косінаў Яўгеній Сямёнавіч. Работа “Распрацоўка і асваенне вытворчасці сістэмы машын лесапрамысловага комплексу АМКАДОР”. Вылучана ААТ “АМКАДОР” — кіруючая кампанія холдынгу”. Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года дапушчаны наступныя аўтары і творчыя калектывы:

Волкава Аксана Уладзіміраўна, Масквіна Настасся Ігараўна, Трыфанаў Станіслаў Уладзіміравіч, Франкоўскі Сяргей Уладзіміравіч, Ламановіч Ніна Іосіфаўна, Касцючэнка Аляксандр Аляксандравіч. За значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дз.Смольскага “Сівая легенда” па творы У.Караткевіча. Вылучаны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установай “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Крэпак Барыс Аляксеевіч. За серыю кніг і альбомаў пра жыццё і творчасць дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Вылучаны ГА “Беларускі саюз мастакоў”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч. За кнігі для дзяцей “У родным краі”, “Гульняслоў”, “Серабрыстыя чайкі”. Вылучаны ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Алай Анатолій Іванавіч. За цыкл дакументальных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну “Яго закапалі ў шар зямны”, “Чорная дарога”, “Адрынуты”, “Салдаты Італіі”, “За два крокі ад Гільяціны”, “Чырвоны д’ябал”, “Пётр Конюх”, “Георгій Жукаў. Вайна і мір маршала Перамогі”, “Бумеранг”. Вылучаны ГА “Беларускі саюз кінематаграфістаў”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Кандрусевіч Уладзімір Пятровіч. За значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета “Мефісто”, мюзіклаў “Шклянка вады”, “Джулія”, “Соф’я Гальшанская”, “Байкер”. Вылучаны ўстановай “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Янкоўскі Расціслаў Іванавіч. За выдатнае ўвасабленне вобразаў класічнай замежнай і сучаснай айчыннай драматургіі ў спектаклях “Сунічная паляна” І.Бергмана, “Праўда — добра, а шчасце лепш” А.Астроўскага, “Пане Каханку” А.Курэйчыка, “Гора ад розуму” А.Грыбаедава. Вылучаны ДУ “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Казінец Міхаіл Антонавіч, Крамко Аляксандр Яўгеньевіч, Сімаковіч Ларыса Іванаўна. За стварэнне канцэртаў-спектакляў тэтралогіі “Святое, незабыўнае…” (музычна-тэатралізаваныя пастаноўкі “Гусляр”, “Апокрыф”, “Песня пра долю”, “Люцыян Таполя”). Вылучаны ўстановай “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Буралкін Генадзій Васільевіч, Занковіч Валянцін Паўлавіч, Федчанка Сталін Іванавіч. За стварэнне мемарыялаў і скульптурных груп пагранічнай тэматыкі ў перыяд 2004 — 2011 гадоў. Вылучаны Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь. Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні пералічаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водгукі спецыялістаў, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах, аўтарскіх калектывах і аўтарах прымаюцца да 15 верасня 2016 года па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 413, сакратарыят Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

Тэл. (017) 284-11-63; тэл. / факс (017) 284-24-56, (017) 284-23-81.