2016 — Год культуры ў Беларусі

№ 1 (1231) 02.01.2016 - 08.01.2016 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Указ № 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры"

/i/content/pi/cult/567/12434/1-1.jpgЯк паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, дакумент прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.

Ураду краіны даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў). Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.

#2016годкультуры

Сябры! Без прадстаўніцтва ў выглядзе сайтаў, старонак у сацыяльных сетках нельга ўявіць сучаснай установы сферы культуры. Каб быць больш заўважнымі і паяднаць намаганні на карысць Года культуры, прапануем пазначаць матэрыялы на вашых сеціўных рэсурсах хэштэгам #2016годкультуры. Гэта дазволіць быць больш заўважнымі для пошукавых запытаў кожнаму з вашых праектаў! З 1 студзеня 2016 года гэты хэштэг будзе суправаджаць ўсе матэрыялы газеты, што з'яўляюцца на нашых рэсурсах: на сайце — kimpress.by, а таксама на старонках у сацыяльных сетках, дзе нас можна знайсці як kimpressby.