З Калядамі і Новым 2016 годам!

№ 1 (1231) 02.01.2016 - 08.01.2016 г


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы сардэчна віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтваў, рэдакцыйны калектыў і чытачоў газеты “Культура” з Калядамі і Новым 2016 годам!

Спадзяёмся, што гэтыя цудоўныя святы будуць для кожнага з вас шчаслівымі і шчодрымі на разуменне, цеплыню і любоў. Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за прафесіяналізм, майстэрства, шчырую адданасць беларускай культуры, за тое, што дзякуючы вам наша жыццё становіцца больш змястоўным і прыгожым.

Ад усёй душы жадаем, каб у наступным годзе спраўдзіліся вашы самыя светлыя і жаданыя спадзяванні на лепшае. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр СЯГОДНІК, старшыня камісіі