Усім супрацоўнікам галіны культуры Рэспублікі Беларусь

№ 1 (1231) 02.01.2016 - 08.01.2016 г

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Віншую вас з Новым, 2016 годам, абвешчаным Годам культуры ў Рэспубліцы Беларусь!

Новы год — гэта заўсёды новыя ідэі, жаданні і надзеі. Хочацца пажадаць усім вам самага добрага — новых уражанняў, поспехаў і значных падзей. Год культуры — гэта наш з вамі год, калі ў галіны ўжо ёсць пэўныя дасягненні, якія неабходна будзе працягваць і ўмацоўваць.

Хочацца выказаць словы шчырай падзякі за ваш унёсак у справу развіцця нацыянальнай культуры, нястомны пошук шляхоў да яе абнаўлення і развіцця, за прэзентацыю нашай краіны на высокім узроўні па-за яе межамі. Прычым годны ўнёсак тут робіць як сталае пакаленне таленавітых майстроў, так і крэатыўная моладзь.

Няхай 2016-ы — Год культуры — адкрые новыя перспектывы і дазволіць увасобіць самыя запаветныя мары, будзе шчодрым на цікавыя праекты і творчыя адкрыцці. Ад усёй душы жадаю, каб надыходзячы год стаў годам стварэння, дабрыні, прыгажосці і творчых поспехаў!

Са святам, дарагія сябры! Моцнага вам здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту і далейшай плённай дзейнасці на карысць роднай Беларусі!

З павагай, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ