“Шашачная культура”

№ 13 (831) 29.03.2008 - 04.04.2008 г

“Куфар-радца” прапануе новае знаёмства з вядомымі чытачам нашай рубрыкі аўтарамі. Прадоўжым практыку кутка “Школа кампазіцыі”. Для пачатку прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску, затым працягваем знаёміць з вынікамі спаборніцтваў па шашачнай кампазіцыі, якія завяршыліся ў канцы мінулага года. Зазірніце ў “Куфар”!

У папярэдніх выпусках “Шашачнай культуры” мы друкавалі кампазіцыі вядомага аўтара з далёкага Самарканда Іллі Вальтэра. У гэтым выпуску прапануем самастойна рашыць не толькі новую задачу, але і канцоўкі ўзбекскага кампазітара. З Віктарам Дзенісенкам (п. Гатава, Мінскі раён) чытачы таксама знаёмы. Ён даслаў у рэдакцыю свае новыя творы, якія таксама прапануем рашыць самастойна.

Кампазіцыі гэтых аўтараў з’яўляюцца трэніровачнымі перад пачаткам новага конкурсу рашэння шашачных кампазіцый, які мяркуем пачаць з наступнага выпуску.

№80 — Ілля Вальтэр. Белыя: дамкі b2, c5, f2; шашкі a3, b6, c7, e1, g1(8). Чорныя: шашкі a7, g5, h6 (3).

Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў дамку чорных.

№83 — Ілля Вальтэр. Белыя: b6, c1, c5, c7, e3, f6, g5 (7). Чорныя: a5, a7, d2, f4, g3, h6, h8 (7). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№84 — Ілля Вальтэр. Белыя: a1, b6, c1, c7, d6, e3, g1 (7). Чорныя: a5, b4, c3, d2, f4, g3, g5, g7 (8). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№85 — Віктар Дзенісенка. Белыя: a1, a5, c1, d6, g1, g5, h6 (7). Чорныя: a7, c3, d2, d8, e3, f4, f8, h8 (8). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№86 — Віктар Дзенісенка. Белыя: a5, b4, c1, g1, g5, h4 (6). Чорныя: a7, d2, d4, d8, e3, e7 h8 (7). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№87 — Віктар Дзенісенка. Белыя: a1, a3, c5, e3, f6, g7 (6). Чорныя: a7, b6, c3, g3, h2 (5). Белыя пачынаюць і выйграюць.

№88 — Ілля Вальтэр. Белыя: дамкі e5, f4, h6, h8; шашкі b6, g3 (6). Чорныя: шашкі f8, h2 (2). Белыя пачынаюць і пазбаўляюць хадоў шашку чорных

Супаставім рашэнні кампазіцый, надрукаваных у мінулым выпуску:

№73: de7, e7, h2, f4, f8, e1x; №74: f6, b8, d8, c7, e7, e5, f4, a1(f4), e5, g7,(d4), f8x;

№75: h6, f4, ab4, e7, b4, b6, c7, g3, g5x; №76: c5, e7, dc3, a7, b8, e:g7(f6), g7, f6x;

№77: ab8, d8, a7, d4, e3, h6:b4, a3(f2, f2), g3, d6x; №78: h2, e3, b2, f4, f4(h2), g3, b8, e1x;

№79: d6(h8A), b4, a1x A(e7), e5(d8B), c7, f8x B(g1), gd4(c5), d4x.

Нам прыемна было атрымаць лісты з адказамі на прыведзеныя пазіцыі ад нашых пастаянных чытачоў: Віктара Жукоўскага (г. Барань), Аляксандра Янчука (г. Камянец), Уладзіміра Бандарыка, Алены Мікуліч і Аляксандра Калтовіча з вёскі Лугавая Слабада Мінскага раёна, Уладзіміра Сапяжынскага і Аляксандра Перавознікава (Рагачоў), Анатоля Пярхальскага (Глыбокае), Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў).

Жадаем поспехаў! Свае адказы і новыя кампазіцыі накіроўвайце на адрас: 220013, Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, “Шашкі”.

Адрас электроннай пошты: kultura@tut.by.

Падведзены вынікі адкрытага чэмпіянату Мінскай вобласці па шашачнай кампазіцыі.

Прапануем пазнаёміцца з прызёрамі гэтага спаборніцтва:

“Мініяцюры-64”: 1 — А.Сапегін (Магілёўская вобл.), 2 — Г.Шасцярыкоў (Расія), 3 — В.Грабенка (Мінск);

“Праблемы-64”: 1 — М.Сцефановіч (Гродна), 2 — В.Грабенка (Мінск), 3 — В.Слабадзянюк (Украіна);

“Эцюды-64”: 1 — Л.Вітошкін (Гомель), 2 — В.Грабенка (Мінск), 3 — Д.Камчыцкі (Магілёў);

“Задачы-64”: 1 — Л.Вітошкін (Гомель), 2 — М.Баброўнік (Мазыр), 3 — У.Рычка (Украіна).

Падведзены вынікі адкрытага чэмпіянату Наваполацка па шашачнай кампазіцыі.

Прапануем пазнаёміцца з прызёрамі і гэтага спаборніцтва:

“Мініяцюры-100”: 1 — Е.Капылоў (Расія), 2 — Г.Андрэеў (Латвія), 3 — Д.Камчыцкі (Магілёў);

“Праблемы-100”: 1 — Г.Андрэеў (Латвія), 2 — А.Маісееў (ЗША), 3 — С.Усцьянаў (Украіна);

“Эцюды-64”: 1 — П.Шклудаў (Наваполацк), 2 — А.Лук’янаў (Расія), 3 — Д.Камчыцкі (Магілёў);

“Праблемы-64”: 1 — П.Шклудаў (Наваполацк), 2 — І.Наўроцкі (Мінск), 3 — Г.Шасцярыкоў (Расія).

Школа кампазіцыі.

Шашачны кампазітар з Рагачова Аляксандр Перавознікаў даслаў у рэдакцыю наступную пазіцыю: Белыя: d4, e3, e7, g1, g5 (5).

Чорныя: b2, b4, b6, f2, f8 (5). f6, e5(d2A), a7x A(d4), a1x.

Аўтар дэманструе цікавы ўдар, але пазіцыя мае неэканамічны фінал. Прапануем нашым чытачам дапамагчы Аляксандру.

 

Віктар ШУЛЬГА, майстар спорту па шашачнай кампазіцыі