Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У Акадэміі —пра хор
15 снежня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася адкрытая дыскусія на тэму "Аб становішчы і праблемах развіцця вакальна-харавога мастацтва, адукацыі і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь".
На слонімскай сцэне
У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Грошы ці каханне” па аднаактовых п’есах французскіх драматургаў П’ера Барые, Жан-П’ера Грэдзі, Марсэля Берк’е-Марынье і Гі Абекасіса. Гэта пастаноўка маладога рэжысёра Ірыны Бурак. Спектакль, як і п’есы, аб’яднаныя адной сюжэтнай лініяй — Ён, Яна, зноў Ён і, вядома ж, грошы. Але нязменна ў знаёмым трохкутніку прысутнічае і нейкі невядомы фактар. А менавіта: які кошт за сваё каханне заплоцяць героі? Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць вядучыя артысты тэатра Сяргей Яўменаў, Сяргей Фурса, Вікторыя Міхальчык, Віталь Спасюк, Юлія Чурыла.
Адкрыўся свет…
Асабіста я дзяржаўны суверэнітэт Беларусі лічу найвялікшай каштоўнасцю, але далёкі ад таго, каб агулам адмаўляць ўсё савецкае, не бачыць станоўчых момантаў эпохі, якая скончылася ў 1991 годзе. У прыватнасці, найвышэйшыя дасягненні беларускага выяўленчага мастацтва, на маю думку, прыпадаюць менавіта на той час.
Як фестываль падоўжыць?
У нашым каледжы летась быў устаноўлены электронны арган “Magnus Silesio Moderno Royal”. Было б неразумна не выкарыстаць такую падставу для фестывалю. Мы адразу ўхапіліся за гэту ідэю, і першае такое свята прайшло год таму. Але для любога фестывалю вельмі важна трывалая, замацаваная перыядычнасць. Таму чарговы такі форум адбыўся сёлета — ІІ Міжнароднае свята арганнай музыкі “Арганы Еўропы гучаць у Гродна”.
Першы крок да Музея мадон
Мастацкая галерэя Аляксея Кузьміча на ягонай радзіме ў вёсцы Махро на Іванаўшчыне існуе паўтара гады. І мінуў год, як установа набыла дзяржаўны статус, стала філіялам музейнага комплексу Напалеона Орды, які знаходзіцца там жа, у Іванаўскім раёне.
Як фестываль падоўжыць?
Іваноўка лічыцца вёскай, а дэ-факта яна знаходзіцца за паўкіламетра ад горада і, можна сказаць, амаль увайшла ў склад Хоцімска. Да мяжы з Расіяй недалёка, і гэта таксама надае спецыфікі.
Дзень беларускага кіно: што новага?
З нагоды Дня беларускага кіно, 17 снежня, адбыўся шэраг падзей.
Здзівілі ды парадавалі: не пра лічбы — пра людзей
У нейкім замежным часопісе вычытаў, што Беларусь на постсавецкай прасторы займае ці не першае месца па колькасці дошак гонару. На мой погляд, не самы горшы паказчык. Прынамсі, наглядна бачна, хто цягам года ішоў наперадзе, працаваў самааддана і з максімальным вынікам. І рэдка на якой раённай дошцы гонару няма партрэта работніка культуры. Можна нават пра тэндэнцыю казаць. Іншая справа, што такая публічная слава застаецца часам ці не адзіным стымулам для дзейнасці бібліятэкараў, клубнікаў, музейшчыкаў, іншых прадстаўнікоў шматтысячнай арміі стваральнікаў, ад якіх залежыць маральны стан грамадства… Мы таксама вырашылі завесці на старонках "К" своеасаблівую Дошку гонару, на якой змясцілі партрэты тых работнікаў культуры (ад начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі да шараговых сельскіх работнікаў сферы), якія цягам адыходзячага года парадавалі крэатывам ды здзівілі нестандартным падыходам да справы. Натуральна, з кожным раёнам не звязваліся, бо на такі матэрыял і шаснаццаці газетных палос не хапіла б. Таму адрасы выбіралі, так бы мовіць, наабум. Пагутарылі і з тымі, хто рэкамендаваў перадавікоў, і з самімі героямі культурнай нівы. Такім чынам да ўдзелу ва онлайн-канферэнцыі запрасілі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоля СІНКАЎЦА, першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ІРКСМ Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра ВЯРСОЦКАГА; начальнікаў аддзелаў ІРКСМ: Ганцавіцкага — Алу ЗАНЬКА, Гродзенскага — Наталлю РАМАНОВІЧ, Брагінскага — Ігара САМБУКА, Сенненскага — Сяргея МЯЦЕЛІЦУ, Бялыніцкага — Ірыну ФУРСАВУ, Старадарожскага — Святлану КАРОЛЬКА; загадчыка харэаграфічнага аддзялення Ганцавіцкай ДШМ Алену ВАРЭЙКА, дырэктара Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй Алесю ДАЎГУЛЯВЕЦ, дырэктара Сенненскага раённага дома рамёстваў Вольгу КВАШКО, загадчыка Залужскай сельскай бібліятэкі-клуба Старадарожскага раёна Таццяну ГЕЛЬВЕР.
“Нар. орк.” як сацсетка для профі
Час дадаў у абавязковы джэнтльменскі набор кожнай установы ці асяродку культуры прэзентацыйную старонку ў Сеціве. Але віртуальнае жыццё таксама не стаіць на месцы і патрабуе ад культурнага кантэнту значна большага, чым, так бы мовіць, электронная вітрына. Вось і ў Нацыянальным акадэмічным народным аркестры Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча да 85-годдзя калектыву прымеркавалі, у тым ліку, і стварэнне сайта. Як знайсці для яго ўнікальнае напаўненне?
Каб прывыкалі да свайго мастацтва...
Займець у лік гасцей “Лістапада” легендарнага Навума КЛЕЙМАНА было гэтак жа дзіўна, як убачыць Фані Ардан, і яшчэ варта паспрачацца, якая зорка бліснула больш ярка. Але гэта, вядома, па-за дужкамі нашай тэмы. І вось заснавальнік расійскага Музея кіно Навум Клейман, чалавек энцыклапедычных ведаў, шчодрага розуму, лёгкай і смяшлівай рэакцыі, адказвае на пытанні “К”, прыводзячы масу канкрэтных прыкладаў і ідэй, якія можна ўкараняць хоць сёння.
А прыз рэжысёру не ўручылі…
У Мінску завяршыўся ХІІ “Тэатральны куфар” — Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў, які сабраў прадстаўнікоў 12 краін. Акрамя паказаў 19 спектакляў, адбыліся майстар-класы, чыткі сучаснай беларускай драматургіі (на трох мовах), абмеркаванні ўбачанага, а міжнароднае журы вызначыла лепшых. Ды кожны агляд акрэслівае і праблемы студэнцка-маладзёжнага тэатра.
Парасоны для палётаў ці ад дажджу ідэй?
Наша сталіца прымала ІІ Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі — восем дзён, на сямі розных сталічных сцэнах, 14 спектакляў, з іх 13 — конкурсных (па адным ад кожнай краіны, але Кыргызстан і Туркменістан спектакляў не даслалі), майстар-класы і выстава сцэнографаў (з каталогам), семінары драматургаў (са зборнікам п’ес), “круглыя сталы” крытыкаў, воркшопы рэжысёраў — творчая моладзь мела ўсе магчымасці, каб выявіць свой патэнцыял, атрымаць прафесійную ацэнку, слушныя парады і быць заўважанай.
Абароты набраныя
2015-ы праляцеў, падаецца, імгненна, пакінуўшы пасля сябе самыя разнастайныя ўражанні. Зафіксаваць некаторыя з іх проста неабходна для гісторыі і для паслядоўнікаў. Менавіта таму “К” вырашыла пагутарыць з тымі, для каго гэты год быў асабліва важным і паказальным, — з кіраўнікамі некаторых устаноў культуры горада Брэста, сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі. Статус хутка пяройдзе да Маладзечна, работнікам культуры якога брэсцкі вопыт будзе толькі на карысць.
Крычаўская школа
Гісторыя Магілёўшчыны захавала шмат імёнаў цікавых і выбітных асоб у галіне выяўленчага мастацтва. Здаецца, мы ўсё пра іх ведаем і ганарымся такой спадчынай. Аднак, час ад часу архіўныя матэрыялы і размовы з людзьмі дапамагаюць давецца пра новыя факты. Так здарылася і з адкрыццём імені Анатоля Герашчанкі.
Аўдыя & Відэа-21
Лістападаўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць кліпмэйкер Макс СІРЫ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Колькі ў гальскім беларускага?
У праекце, які даследуе повязі славянскіх культур з кельцкай, прынялі ўдзел музыканты з розных краін, у тым ліку — з Беларусі. Вынікам іх віртуальнага абмеркавання (а менавіта такім чынам адбываліся стасункі па ініцыятыве аўтара ідэі — украінскага філолага, PhD Анжэлы ГЕРГЕЛЬ) стала кніга “Тыя, хто ажыўляе міфы”.
Як з Гётэ сустрэліся (б) Караткевіч з Кашкурэвічам
У 1970-я на адной з прыступак Парнаса сустрэліся беларусы — мастак Арлен Кашкурэвіч і пісьменнік Уладзімір Караткевіч. А натхняльнікам сустрэчы стаў… нямецкі паэт Ёган Вольфганг Гётэ, трагедыю якога “Фаўст” пераклаў на беларускую мову Васіль Сёмуха. Для першага выдання перакладу мастак рабіў ілюстрацыі, а пісьменнік каментаваў іх, завітаўшы да сябра на Парнас. Такім Парнасам стала майстэрня Кашкурэвіча, дзе і адбылася (а чаму б, у рэшце рэшт, і не?) сустрэча беларусаў з вялікім алімпійцам. Прынамсі, так пра тое спатканне мне распавёў Арлен Міхайлавіч, а сёе-тое для стварэння палілогу дадала аўтар гэтых радкоў.
Жарсць з першых узмахаў
Да 85-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча “К” працягвае серыю публікацый музыказнаўцы пра дырыжораў, якія ў розныя гады працавалі ў гэтым слынным аркестры. Сённяшні аповед прысвечаны выдатнаму дырыжору другой паловы XX стагоддзя Канстанціну Сімяонаву, народнаму артысту Украіны і СССР, які працаваў у аркестры з 1938 па 1941 гады.
Вакол кнігі "з малюнкамі"
У нацыянальнай кніжнай графіцы шмат слынных імёнаў, але большасць з іх звязана з мінулым стагоддзем. Сёння трэба вельмі пастарацца, каб знайсці ў кнігарні томік з дыхтоўнымі ілюстрацыямі ад суайчыннікаў. Давядзецца зазначыць, што сучасныя айчынныя графікі часцей запатрабаваныя за мяжой, чым на Бацькаўшчыне. Тыя ж Павел Татарнікаў ці Кацярына Дубовік — іх зоркі ў значнай ступені заззялі дзякуючы замежнай паліграфіі і тамтэйшым творчым замовам. Усё часцей чуваць размовы пра тое, што ў нас з’яўляюцца асобныя творцы, але няма новага пакалення кніжных графікаў, асабліва тых, хто задзейнічаны ў афармленні дзіцячай літаратуры… Гэтыя пытанні ўзнімаліся на “круглым стале” ў рэдакцыі “К”. Кропкі судакранання шукалі прафесар кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў краіны Валерый СЛАВУК, мастак, ілюстратар Аксана АРАКЧЭЕВА, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна ШВЕД, мастацкія рэдактары выдавецтва “Мастацкая літаратура” Вольга МАКСІМОВІЧ, Міхаіл ДАЙЛІДАЎ і Настасся КАПУЦЭВІЧ, дырэктар выдавецтва “Кнігазбор” Генадзь ВІНЯРСКІ, а таксама аглядальнік “К” Настасся ПАНКРАТАВА і спецкарэспандэнт Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.
"Аркестр тваёй краіны"
Урачыстым канцэртам пад такой назвай Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча адзначыў 85-годдзе на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Праграму больш як трохгадзіннага выступлення склалі фрагменты з праграм калектыву за апошнія пяць гадоў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»