“Тун Фу” — гэта спрыянне і падтрымка

№ 13 (831) 29.03.2008 - 04.04.2008 г

26 красавіка ў Пекіне адбылося ўрачыстае адкрыццё Кітайска-беларускага цэнтра культурных абменаў “Тун Фу”.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Анатоль Тозік на цырымоніі адкрыцця Цэнтра адзначыў, што ўпершыню створана грамадская арганізацыя, якая будзе дапамагаць дзяржаўным органам умацоўваць і развіваць брацкія адносіны паміж дзвюма краінамі. Кіраўнік дыпламатычнай місіі выказаў спадзяванне на тое, што Цэнтр будзе спрыяць інфармацыйнай падтрымцы кітайскіх і беларускіх кампаній, якія жадаюць супрацоўнічаць у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай галінах.
На цырымоніі выступілі таксама дырэктар Цэнтра Тун Фулай (дырэктар Пекінскай гандлёвай кампаніі “Мінск”), а таксама былы Пасол КНР у Беларусі Юй Чжэньці, які быў узнагароджаны беларускім ордэнам Гонару, а цяпер стаў ганаровым дырэктарам установы.

 

Паводле інфармацыі БелТА