З сям’і славян вялікіх...

№ 13 (831) 29.03.2008 - 04.04.2008 г

Міжнародны прэс-цэнтр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нядаўна ўпрыгожыўся трыма жывапіснымі партрэтамі геніяў славянскай паэзіі — Аляксандра Пушкіна, Максіма Багдановіча і Адама Міцкевіча. Аўтар гэтых выдатных твораў — Герой Беларусі, народны мастак Беларусі і СССР Міхаіл Савіцкі.

 /i/content/pi/cult/155/1235/Savicki1.jpg/i/content/pi/cult/155/1235/Savicki2.jpg
/i/content/pi/cult/155/1235/Savicki3.jpg

Можна сказаць, што гэты “трыптых” — своеасаблівы працяг вялікай серыі партрэтных вобразаў “знакавых” асоб, якія ўнеслі каштоўны ўклад у сусветную і айчынную культуру, навуку, палітыку. Пачынаючы з 70-х гадоў, з-пад пэндзля Міхаіла Андрэевіча “выйшлі” на палотны Ф.Скарына і М.Капернік, Я.Купала і Я.Колас, Ф.Дастаеўскі і Л.Талстой з філосафамі У.Салаўёвым і М.Фёдаравым, В.Быкаў і М.Ульянаў, У.Высоцкі і М.Лоскій, У.Ленін, Г.Жукаў, К.Ракасоўскі, усе прэзідэнты акадэміі навук БССР і Беларусі...
І калі М.Савіцкі ўжо звяртаўся ў 1986 годзе да вобраза аўтара “Яўгенія Анегіна”, лічачы, як і Апалон Грыгор’еў, што “Пушкін — наша ўсё”, то да вобразаў М.Багдановіча і А.Міцкевіча ён звярнуўся ўпершыню, хаця ўжо даўно марыў дакрануцца да іх духоўных глыбінь, трансфармаваць іх унутраны свет з пункта погляду сённяшняга дня.
Гэтыя постаці, на думку жывапісца, належаць не толькі славянскім народам, але і ўсяму свету, бо іх Муза — Муза дабра, любові, гуманізму, чалавечнасці, справядлівасці, надзеі — блізкая і зразумелая людзям планеты, незалежна ад іх культурных, сацыяльных, гістарычных, рэлігійных і іншых асаблівасцей.

Наш кар.
Фота Юрыя ІВАНОВА