Вандроўка па Грэцыі

№ 13 (831) 29.03.2008 - 04.04.2008 г

З 22 па 29 сакавіка ў Маладзечне прайшоў Тыдзень грэчаскай культуры, прысвечаны Дню Незалежнасці Грэцыі, які адзначаецца 25 сакавіка, і 10-годдзю Беларускага грамадскага аб’яднання грэкаў “Пелапанес”. Арганізатарамі выступілі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і названае аб’яднанне.

 /i/content/pi/cult/155/1233/Grecija.jpg

Распачаліся святочныя мерапрыемствы ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, а таксама ў Палацы культуры Маладзечна, дзе быў наладжаны святочны канцэрт.
У межах Тыдня грэчаскай культуры ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылося ўрачыстае адкрыццё кутка грэчаскай літаратуры. У цырымоніі ўзялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі і моладзь з навучальных устаноў горада і раёна. Непасрэдным “першаадкрывальнікам” стаў кіраўнік “Пелапанеса” Рафаэль Дэльянаў.
Пасля імпрэзы госці маглі пазнаёміцца з новай грэчаскай літаратурай, а таксама сталі ўдзельнікамі лекцыі “Нацыянальны вызваленчы рух у Грэцыі 1821 г.”. Затым быў прадэманстраваны фільм “Вандроўка па Грэцыі”. Самыя ўважлівыя і кемлівыя гледачы прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеце вы Грэцыю?”. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі, а самай дасведчанай стала Дар’я Агірчук (вучаніца школы № 11). Дарэчы, Дар’я перад гэтым была пераможцай раённай алімпіяды па гісторыі старажытнай і сучаснай Грэцыі, па культуры і мове гэтай краіны.

 Максім СТОЯН
Маладзечна
На здымку: Рафаэль Дэльянаў падчас адкрыцця
кутка грэчаскай літаратуры.