5 мазкоў і 20 мальбертаў

№ 48 (1226) 28.11.2015 - 04.12.2015 г

25 лістапада ў Наваполацкай дзіцячай мастацкай школе імя Івана Хруцкага мінская мастачка Рыма Карачан правяла майстар-клас па кітайскім жывапісе, якім даўно захапляецца. Тэхніка ўсходніх жывапісцаў досыць незвычайная. У аснове яе — пяць рухаў пэндзля: кожны мазок мае сваю энергетыку і адпавядае сутнасці агню, зямлі, дрэва, металу, вады. Так што карціну намалаяваць — што верш скласці. Ахвотных наведаць майстар-клас было шмат. Кіраўніцтва школы вырашыла запрасіць мастачку яшчэ раз.

/i/content/pi/cult/562/12321/4-2.jpgА ўчора, 27 лістапада, Жыліцкую дзіцячую школу мастацтваў, што ў Кіраўскім раёне, наведалі не толькі прадстаўнікі Міністэрства культуры нашай краіны, але і Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін. Кітайскі бок перадаў ўстанове дваццаць мальбертаў для навучэнцаў мастацкага аддзялення.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"