На першым этапе з 12 па 16 кастрычніка мерапрыемства прайшло ў дамах шматдзетных сем’яў, тых пенсіянераў, якія пражываюць адны, інвалідаў. Супрацоўнікі Савецкага РАНС Мінска разам з актывістамі БМГАРП дапамагалі гэтым людзям у вырашэнні побытавых пытанняў, скажам, устаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прыборка ў дамах і кватэрах, а таксама правялі тлумачальную працу па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх.
Пры наведванні шматдзетных сем’яў з падлеткамі ладзіліся віктарыны, разгадваліся красворды, абмяркоўваліся тэматычныя сітуацыйныя задачы, дэмастраваліся фільмы, у якіх у даступнай форме распавядалася, як змагацца з агнём. Кожнай мнагадзетнай сям’і, якую наведалі супрацоўнікі Савецкага РАНС, была падаравана кніга “Формула бяспекі”.
Але акцыя “Моладзь за бяспеку” — гэта ўсяго толькі невялікая частка таго, чым жыве арганізацыя. Штогод пад яе эгідай ладзіцца мноства прафілактычных, навучальных, спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх становяцца юныя ратавальнікі.
Таццяна БЫЧАНОК, пецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС Мінска