Выбар зроблены!

№ 42 (1220) 17.10.2015 - 23.10.2015 г

Паводле БелТА, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў паведаміла папярэднія даныя аб яўцы і выніках падліку галасоў на выбарах Прэзідэнта нашай краіны, што адбыліся 11 кастрычніка, па стане на 16 кастрычніка.

Па гэтых даных, у галасаванні прынялі ўдзел 87,22 працэнта выбаршчыкаў, або 6 113 013 грамадзян. За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47 працэнта выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,44 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,30 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч — 1,67 працэнта. Пры гэтым 386 255 чалавек прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў, 48 808 бюлетэняў былі прызнаны несапраўднымі.