І даўніна, і сучаснасць

№ 41 (1219) 10.10.2015 - 16.10.2015 г

Анатоль СІНКАВЕЦ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама
Што грэе душу? Сённяшняя дынаміка развіцця самадзейнай творчасці. А гэтаму паспрыяў абласны фестывальны рух. Шмат яркіх талентаў з’явілася. Значна павялічылася колькасць стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі. І гэтыя працэсы — узаемазвязаныя.

/i/content/pi/cult/555/12138/6-1.jpgІ ўвогуле нашы навучальныя ўстановы спрацавалі выдатна. Нават конкурс сёлета з’явіўся ў каледжы мастацтваў, бібліятэчным, музычным каледжах. Годна працуе і магілёўскі філіял Акадэміі музыкі (адзіны такі абласны філіял па рэспубліцы): набор першага курса — вельмі якасны. Больш за 90 працэнтаў спецыялістаў, выпушчаных з вышэйшай музычнай адукацыяй, застаецца працаваць менавіта на Магілёўшчыне. А гэта — гарантыя бясхмарнай будучыні абласной культуры. Інакш кажучы, вастрыня кадравага пытання з парадку дня знята. Назапашаны рэзерв спецыялістаў. Ёсць змена. А гэта — галоўнае.

Сёлета мы шмат зрабілі па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны. Гэты тэмп трэба захаваць і ў годзе наступным. У Жылічах на палацава-паркавым комплексе ўдалося завяршыць два этапы рэканструкцыі. У будучым годзе будзе завершаны трэці. Адраджаюцца старадаўнія Пустынкі.

Па даручэнні губернатара ў абласную праграму ўключана узнаўленне гістарычных мясцін унікальнага Мсціслава. Вядома, што тут ці не кожная вуліца нясе непаўторны адбітак часу. І ўсё трэба захаваць для нашчадкаў. У наступным годзе абласныя дажынкі пройдуць менавіта ў гэтым раённым цэнтры. Падрыхтоўка ўжо распачалася. У руху таксама — Быхаўскі замак. Праграма па адраджэнні гэтых аб’ектаў хоць і пакрысе, але выконваецца.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"