Аб выніках спаборніцтва за высокія паказчыкі па эканоміі рэсурсаў у 2007 годзе сярод арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленняў культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў 18 сакавіка 2008 г. № 36/

№ 13 (831) 29.03.2008 - 04.04.2008 г


На сумесным пасяджэнні Камісіі Міністэрства культуры па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў і Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (пратакол № 1 ад 29 лютага 2008 г.) у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення спаборніцтва за высокія паказчыкі па эканоміі рэсурсаў сярод арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленняў культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, аддзелаў культуры раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, арганізацый культуры, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчыморганам, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2008 г. № 6, падведзены вынікі спаборніцтва за высокія паказчыкі па эканоміі рэсурсаў у 2007 годзе. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 34 арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству культуры, і ўсе ўпраўленні культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.У выніку правядзення спаборніцтва ў працоўных калектывах арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў культуры наймальнікамі сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі актывізавана праца па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Прэзідыум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ВЫРАШЫЛІ:1. Зацвердзіць рашэнне сумеснага пасяджэння Камісіі Міністэрства культуры па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў і Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ад 29 лютага 2008 г.2. За актыўную працу і высокія паказчыкі па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў у 2007 годзе вызначыць пераможцамі і ўзнагародзіць Ганаровай граматай і каштоўнымі падарункамі:

2.1. упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама (начальнік упраўлення — Прусаў А.К.) — у намінацыі “Пераможца па эканоміі рэсурсаў сярод упраўленняў культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў”;

2.2. установу культуры “Відовішчна-культурны комплекс “Гомельскі дзяржаўны цырк” (генеральны дырэктар — Лабовіч Я.М.) — у намінацыі “Пераможца па эканоміі рэсурсаў сярод тэатральна-відовішчных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры”;

2.3. дзяржаўную ўстанову “Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры” (рэктар — Багачова І.Б.) — у намінацыі “Пераможца па эканоміі рэсурсаў сярод устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству культуры”;

2.4. дзяржаўную ўстанову “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” (дырэктар — Губарэнка В.У.)— у намінацыі “Пераможца па эканоміі рэсурсаў сярод культурна-асветных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры”;

2.5. адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебск-Белпрамкультура” (дырэктар — Бяляеў Г.Н.) — у намінацыі “Пераможца па эканоміі рэсурсаў сярод камерцыйных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры”.

3. За значную працу па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў у 2007 годзе аб’явіць падзяку:

дзяржаўнай установе “Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа” (дырэктар — Шацько Р.І.);

дзяржаўнай установе “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” (дырэктар — Анісенка В.Д.);

установе “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія” (генеральны дырэктар — Гарбар А.В.);

дзяржаўнай установе “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (дырэктар — Вашкевіч І.І.);

установе “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (дырэктар — Камароўская З.М.);

установе “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” (дырэктар — Мацевасян А.Р.);

установе адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў” (рэктар — Смольскі Р.Б.);

установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (рэктар — в.а. Кузьмініч М.Л.);

рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” (генеральны дырэктар — Замяталін У.П.);

рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству “Гомельскі вытворчы камбінат “Белпрамкультура” (дырэктар — Башлакоў С.Я.);

упраўленню культуры Брэсцкага аблвыканкама(начальнік упраўлення — Бысюк Р.Р.);

упраўленню культуры Віцебскага аблвыканкама (начальнік упраўлення — Пашынскі М.П.).

 Старшыня калегіі, міністр У.Ф. МАТВЕЙЧУК
Старшыня ЦК Беларускага прафсаюза
работнікаў культуры
М.М. ШАЎЦОЎ