Васіль Касцючэнка: “Думаю пра дзень заўтрашні...”

№ 2 (768) 13.01.2007 - 19.01.2007 г

— Прэмія, якую мне ўручыў Кіраўнік дзяржавы, — гэта, на мой погляд, доказ таго, што беларускія мастакі сярэдняга пакалення, да якіх прылічаю і сябе, з годнасцю працягваюць развіваць наша нацыянальнае выяўленчае мастацтва і робяць пасільны ўнёсак у духоўнае адраджэнне краіны.....

/i/content/pi/cult/109/121/st8_1.jpg— Прэмія, якую мне ўручыў Кіраўнік дзяржавы, — гэта, на мой погляд, доказ таго, што беларускія мастакі сярэдняга пакалення, да якіх прылічаю і сябе, з годнасцю працягваюць развіваць наша нацыянальнае выяўленчае мастацтва і робяць пасільны ўнёсак у духоўнае адраджэнне краіны. Канешне, я шчаслівы, што такі гонар выпаў менавіта мне, жывапісцу, які, як бы гэта больш дакладна сказаць, не зусім упісваецца ў прывычныя акадэмічныя схемы. Рэалізм, я думаю, гэта ўсё ж не столькі метад, колькі асабістае, мастакоўскае стаўленне да свету, у якім ён жыве, працуе, дзейнічае, разважае пра ўбачанае мовай колеравых плям, рытмаў, ліній, мовай эмацыянальных вобразаў яркай “псіхалагічнай” танальнасці.

Прэмія для мяне — радасць, але і вялікая адказнасць: як вядома, да лаўрэата — зусім іншыя патрабаванні. Думаю, што ў развіцці мастацтва выключную ролю адыгрывае сувязь пакаленняў, пераемнасць традыцый, якімі так багатае наша мастацтва. У гэтых адносінах наша краіна вельмі прыкметная ў кантэксце еўрапейскай культуры. Мы маем цудоўныя духоўныя, гістарычныя карані, а значыць, маем выдатныя перспектывы. Паглядзіце, колькі ў нас надзвычайных мастакоў, якія нясуць у сваіх творах любоў, надзею, веру, дабрыню! У гэтым сэнсе прыкладам для мяне з’яўляецца мой духоўны настаўнік Леанід Шчамялёў — светлы і мудры жывапісец.

/i/content/pi/cult/109/121/st8_2.jpg
Упэўнены, што на працягу ўсяго жыцця кожнаму мастаку трэба вучыцца. Вучыцца ў мэтраў беларускай і сусветнай класікі, вучыцца клапатліва ставіцца адзін да аднаго і асабліва да моладзі. У гэтым — вельмі важная перадумова далейшага прафесійнага развіцця нашай духоўнай культуры. Асабіста я не збіраюся ў сваёй творчасці азірацца назад і падводзіць якіясьці вынікі. Я думаю пра дзень заўтрашні, пра свае новыя палотны, якія, спадзяюся, дойдуць да душы і розуму майго гледача.

Фота Андрэя СПРЫНЧАНА