Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Гісторыя незалежнай Беларусі — праз летапіс беларускіх дакументалістаў. “Беларусь. Дакументальная гісторыя” — 30 верасня ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” адбылася прэм’ера стужкі Галіны Адамовіч, аснова якой — работы яе калег пра людзей суверэннай дзяржавы. Праз іх і ствараецца летапіс дзён сённяшніх. Аўтар ідэі паўнаметражнай дакументальнай карціны, што была зроблена на кінастудыі “Беларусьфільм”, — рэдактар газеты “СБ. Беларусь сегодня” Павел Якубовіч.
Паспелі паказаць...
Амаль 170 фотаработ з калекцыі класічнай савецкай фатаграфіі Льва і Аляксандра Барадуліных прадстаўлена на выстаўцы “Паспець паказаць...” (Класіка ваеннай фатаграфіі. 1941 — 1945) у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Саўладальнік калекцыі сям’і Барадуліных Аляксандр Барадулін, прадстаўляючы выстаўку, адзначыў, што падбіраў для гэтай экспазіцыі ў тым ліку і фатаграфіі, зробленыя на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя з іх прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню.
Дні культуры Лаоса
Дні культуры Лаоса праходзілі гэтым тыднем у Беларусі. Дэлегацыя з Паўночна-Усходняй Азіі паказала свае творчыя магчымасці падчас мастацкіх акцый у Мінску і Маладзечне, пазнаёміла беларусаў са сваёй культурай, а таксама адкрыла для сябе хараство і гасціннасць нашай краіны.
Цзын Кэ чакаюць у Мінску
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 12 і 13 кастрычніка прымае на сваёй сцэне Пекінскі тэатр народнага мастацтва — адзін з найбуйнейшых тэатраў у Кітаі з 60-гадовай гісторыяй. Паказы адбудуцца ў рамках Дзён культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У сакавіку 2013 года купалаўцы выступілі на сцэне гэтага тэатра са спектаклямі “Вяселле” і “Не мой”. Цяпер упершыню ў Мінск прыедуць нашы калегі з Пекіну і пазнаёмяць беларускага гледача са спектаклем “Наш Цзын Кэ”. Рэжысёр спектакля — дырэктар Пекінскага тэатра народнага мастацтва, рэжысёр першай катэгорыі КНР Жэнь Мін. Аўтар п’есы — Мо Янь — ганаровы сцэнарыст Пекінскага тэатра народнага мастацтва, першы грамадзянін КНР, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2012 год).
Пілаваць ці не пілаваць?
У адным з мінулых нумароў мы ўжо пісалі пра драматычны лёс адной з пабудоў сядзібы ў Грушаўцы на Ляхавіччыне. Нагадаем, што дах стогадовай даўніны драўлянага гумна моцна пашкодзіла летняя навальніца, і цяпер стан гэтага цікавага помніка спадчыны папросту крытычны. Далей падзеі сталі разгортвацца даволі імкліва — і пакуль не ў найлепшы бок. Але, хочацца верыць, — пакуль… На шчасце, артыкул меў працяг. У рэдакцыю звярнуліся валанцёры з Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. Распавёўшы пра свае намеры пачаць супрацьаварыйныя работы яшчэ да наступлення халадоў, яны папрасілі “К” аказаць гэтаму пачыну інфармацыйную падтрымку.
“Усё лёсы “Анімаёўкі”
Сёлета Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” адзначыў свае паўналецце. Яскравыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, Дзень беларускай анімацыі, моцныя конкурсы — асноўны і фільмаў, створаных дзецьмі, прадстаўнічае журы, геаграфія сяброў якога сёлета дасягнула ЗША, — сваё васямнаццацігоддзе магілёўскі форум сустрэў “пры поўным парадзе”. Тым не менш, фестывалю і брэнду Магілёва самы час заяўляць пра сябе і выбудоўваць новыя планы ды стратэгіі развіцця. Як робіцца адзіны на Беларусі форум анімацыі? Якія ён мае перавагі, а ў чым адчуваюцца недахопы? Ці дарос ён да патрэбы ва ўласнай дырэкцыі? Пад час “Анімаёўкі-2015” арганізатары і ўдзельнікі фестывалю падзяліліся з аглядальнікам “К”сваімі меркаваннямі наконт патэнцыялу традыцыйнай імпрэзы (а яшчэ — адносна патэнцыялу беларускай анімацыі).
Пра арнаменты і “Слуцкія паясы”
Беларускія арнаменты сёння ў модзе. Іх можна сустрэць усюды: на вопратцы і машынах, кубках і торбах… З апошніх назіранняў: арнаментальныя выявы з’явіліся ў лагатыпах “Брэсцкага мясакамбіната” і вядомага вытворцы піва. Збольшага выкананы яны не традыцыйнай вышыванай ці тканай тэхнікай, а нанесены фарбай на розныя паверхні.
Стыль або майстэрства?
Напрыканцы свайго артыкула “Што вiдаць за завядзёнкай?”, прысвечанага сёлетняму Нацыянальнаму фестывалю архiтэктуры (“К” № 38 за 2015 год), Пётра Васiлеўскi цiкавiцца меркаваннямi чытачоў па пытаннi: у якiм стылi трэба будаваць у Беларусi? Лiчу, што гэтым пытаннем аўтар мiмаволi адцягвае ўвагу грамадства ад галоўнага — пытання майстэрства.
Ці можна станцаваць… графіку?
Эксперыментальным праектам “Графіка танца. Sur pointes…”, што аб’яднаў балет і графіку, паспрабавала даказаць, што станцаваць графіку магчыма. Мая мэта — адчуць і данесці да гледача дыялог гэтых візуальных мастацтваў, перадаць на паперы экспрэсію балета, прачытаць характар мастака.
Слухаць і пісаць па-беларуску
Жывучы ў Ізраілі, па сутнасці асіміляваўшыся там, з гадамі для мяне вельмі важным стала і ўсё беларускае. Ды не з постсавецкім душком, а менавіта нацыянальнае, таму сёння і пішацца шмат на беларускай мове. І я вельмі рады такому свайму стану.
Калі прарастаюць “Жалуды”…
Наша сённяшняя публікацыя завяршае гаворку пра культурны складнік Кіраўскага раёна і распачынае тэму здабыткаў бібліятэкараў Светлагоршчыны. На прыкладзе палаца ў Жылічах паспрабуем гэтаксама паразважаць пра міжабласное супрацоўніцтва музейшчыкаў ды тураператараў. Час згадаць ужо, што апрача Нясвіжа і Міра палацавыя цікавосткі чакаюць аматараў даўніны і на ўсходзе Беларусі.
У Гудзевічы, але — па этна
Яркія ўспаміны пакінула вёска Гудзевічы Мастоўскага раёна. Падчас экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства не пакідала адчуванне, што едзем “у тыя самыя Гудзевічы”. Вельмі хацелі паглядзець літаратурна-краязнаўчы музей, сустрэцца з яго стваральнікам Алесем Белакозам. Былі і свае, навуковыя мэты: Гудзевічы — адзін з асяродкаў, дзе захавалася двухасноўнае ткацтва, унесенае ў Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Бібліятэкар "прачнецца", калі...
І не чакалася, што паводле першапачатковай тэлефоннай гутаркі з загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС Галінай КУЧЫНАЙ атрымаецца гэтае інтэрв’ю. Яна вельмі негатыўна прыняла колішнюю публікацыю “К” пра тое, як у адной з клубных устаноў рэспублікі дзеля нарошчвання пазабюджэту пачалі прадаваць памідорную расаду. Сваё абурэнне тлумачыла тым, што бібліятэкі Маларытчыны зарабляюць толькі тым, што тычыцца іх непасрэдных абавязкаў. Пра дасягненні свах калег напісала і артыкул, які быў апублікаваны на нашых старонках. Пакрысе высветлілася, што Галіна Кучына — з “нестандартных” бібліятэкараў. Інакш кажучы, умее мысліць, аналізаваць і вучыцца на памылках іншых, мае немалыя амбіцыі і здольная падмацоўваць іх справай… Ну як з такой не пагутарыць грунтоўна?!
Джаз, трыа, Ваня
Джаз у Мінску любяць. Доказам таму — запоўненыя залы ў час фестываляў, філарманічных канцэртаў, а таксама велізарная аўдыторыя джазавых вечароў на плошчы Свабоды, што прайшлі летам. Аншлаг быў i на канцэрце польскага трыа Дамініка Вані, якім адкрыўся новы сезон “Джазавых вечароў у філармоніі”. Партнёры піяніста Вані — кантрабасіст Максімільян Муха і ўдарнік Давід Фартуна.
Смак, песні, Пір Асман
Прызнаюся: буду неаб’ектыўным, бо люблю гэтую зямлю, як ніякую іншую замежную. Тут, у царкве Добраславеннага князя Міхаіла Цвярскога, мой будучы дзядуля з маёй будучай бабуляй павянчаліся. Тут, на ганаровым месцы, проста пад мурамі той жа царквы, што на схіле гары Мтацмінда, якая гаспадарыць над Тбілісі, мой дзядуля і будзе пахаваны. Тут, непадалёк, у завулку з былой назвай Тарыэла, які выходзіць на вуліцу Цхінвальская, яны і жылі. Тут нарадзіўся мой тата. У Тбілісі, Батумі, у вёсцы Чыбаці жывуць мае крэўныя па бацьку і па маці з паралельных, ужо цалкам грузінскіх, родаў. Люблю грузінскую паэзію, літаратуру, гумар, музыку, песні, стравы і, канешне ж, грузінскае кіно. Як жа мне быць “аб’ектыўным”, апісваючы ўражанні ад краю, які называюць Сакартвэло, Іверыя, Джорджыя, Грузія.
Беларусь на карце “… Вежы”
Фестываль — не фестываль, калі не толькі госці, але і самі гаспадары не рыхтуюць да яго нейкі сюрпрыз, штосьці гэткае. Да юбілейнай ХХ “Белай вежы” Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прымеркаваў сумесны беларуска-польскі праект — абрадавую драму “Дзяды” паводле Адама Міцкевіча. Усяго ж сярод 22-х фестывальных спектакляў беларускіх аказалася, лічы, трэць — сем. І ўжо адно гэта сведчыць пра высокі ўзровень нацыянальнага тэатральнага мастацтва, бо гэтым разам на форум запрашаліся, у першую чаргу, пераможцы мінулых гадоў. Як жа глядзеліся нашы здабыткі на фоне замежных? І як ацанілі іх іншаземныя крытыкі — з Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі?
“Мяне няма” або “Быў. Ёсць. Буду”?
250-м угодкам з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў Мінску прысвечаны дзве выстаўкі. Пра адну з іх, што праходзіць у сталічным Палацы мастацтва і мае назву “Паланэз”, “К” пісала ўжо ў мінулым нумары. Менавіта яна мае статус галоўнай мастацкай падзеі ў кантэксце юбілейнага года. Другая выстаўка ладзіцца ў мінскай творчай прасторы “Цэх”. Яе назвалі “250”.
У рэшце "арТРЭШтак"
Праект “арТРЭШткі” ўяўляе з сябе выстаўку мастацкіх інсталяцый ХІ Нацыянальнага фестывалю архітэктуры “Мінск-2015”, якую і да гэтага часу можна пабачыць наўпрост на вуліцы Герцэна, што ў гістарычным цэнтры Мінска. Афіцыйныя “гаспадары” гэтай часткі гарадской прасторы папрасілі пакінуць творы яшчэ на пэўны час пасля заканчэння фестывалю — і, зразумела, мастакі не змаглі адмовіць.
“Як акцёр хачу заўсёды працаваць…”
Ці ведаюць сённяшнія антопальцы, жыхары Брэстчыны і, наогул, грамадзяне Беларусі пра свайго знакамітага зямляка — выдатнага акцёра, які назаўсёды застаўся “зоркай” у савецкім кіно, бліскуча выканаўшы ролю палкоўніка белай арміі Сяргея Бараздзіна ў легендарным фільме братоў Васільевых “Чапаеў”? Для інтарэсу на гэты конт я зрабіў “нефармальнае” апытанне дзясяткаў сваіх сяброў і знаёмых. Практычна ўсе яны добра памяталі і кінастужку, і “белагвардзейскага палкоўніка”, але ніхто імя акцёра не назваў, тым больш ніхто не ведаў, што ён — наш зямляк, з Беларусі. Нарэшце, да нядаўняга часу я таксама не ведаў, што Іларыён Пяўцоў і яго бацькі маюць родавыя карані ў нашай зямлі. Хаця пра яго тэатральную дзейнасць я ўпершыню нешта пачуў яшчэ ў свае студэнцкія гады з вуснаў Барыса Бабачкіна, які геніяльна ўвасобіў вобраз начальніка 25-й стралковай дывізіі.
Пленіпатэнт “пры мёдзе”
Імя гэтага героя знакамітай трылогіі “Агнём і мячом”, “Патоп” і “Пан Валадыеўскі”, без сумневу, вядомае беларускім аматарам гістарычнай аповесці. Урэшце, папулярнасць згаданых твораў Генрыка Сянкевіча была і застаецца фантастычнай. Але выкажам гіпотэзу: прататып Пана Заглобы варта пашукаць сярод прадстаўнікоў беларускіх шляхецкіх родаў.
Наступнікі канцэрна Агінскага
За савецкім часам тэатральны рух Слоніма трымаўся дзякуючы намаганням дзвюх персон. У пасляваенны перыяд — гэта быў рэжысёр Міхаіл Фрыдман, пасля эстафету прыняў Мікалай Варвашэвіч. З 1990 года аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам апошняга становіцца прафесійным — Слонімскім драматычным. Пра нюансы і асаблівасці жыцця трупы і гутарым з яго галоўным рэжысёрам Васілём СЯЎЦОМ. Урэшце, гісторыя тэатральнага жыцця Слоніма доўжыцца два з паловай стагоддзі. Яшчэ ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя пры езуіцкім калегіуме ўзнік школьны тэатр з вучняў і настаўнікаў установы. Паказы ішлі пераважна на лацінскай мове з рэлігійных нагод, а таксама да пачатку або заканчэння навучальнага года. Пра тэатр вялікага гетмана літоўскага і мецэната Міхала Казіміра Агінскага “К” пісала на сваіх старонках. Дадам хіба, што гэта быў сапраўдны тэатральна-відовішчны канцэрн свайго часу, які меў філіялы не толькі ў нашых Целяханах, але і ў Польшчы. Пра размах “прадпрыемства” можна меркаваць па статыстыцы: за 20 гадоў было праведзена каля 800 мерапрыемстваў — ад канцэртаў сімфанічнай музыкі і да оперных, балетных спектакляў.
Рэкорднае палатно
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Людміла Стома паведаміла, што днямі горад-пабрацім Даўгаўпілс наведала дэлегацыя з беларускага раёна. Натуральна, за мяжу адправілася не толькі кіраўніцтва, але і лепшыя мастацкія сілы.
“Адзью” на год адкладаецца
Без сумневу, гэта зусім нетыповы прыклад дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва. Пару месяцаў таму мінская галерыстка і піяр-менеджар Ірына Бігдай выпадкова пазнаёмілася з маладой выкладчыцай вясковай школы мастацтва Настассяй Забалатнюк. Слова за слова, яна падзялілася сваімі праблемамі: не стае фарбаў, паперы, рамак, яшчэ нечага... Карацей, усяго, апрача жадання зрабіць гэты свет хоць трошкі лепшым. Ірына прасякнулася і вырашыла дапамагчы Настассі ўвасобіць у жыццё яе шчырыя намеры. Дзейнасць прафесійнай піяршчыцы неўзабаве прынесла плён: беларускі прадстаўнік сусветнавядомага брэнда "Heinz" выдаткаваў сродкі на працоўныя матэрыялы ды слодычы для дзятвы, а заадно і на арэнду “бусіка” для журналістаў са сталіцы, каб тыя маглі хоць на дзень акунуцца ў жыццё далёкай ад Мінска вёскі Лужкі. Адгукнуліся, між іншым, не так і шмат выданняў. Для большасці такая тэма — “нефармат”.
Мастацкі апаясаны
У гэты чацвер карэспандэнт “К” мела магчымасць адной з першых пазнаёміцца з унікальнай калекцыяй са збору Нацыянальнага мастацкага музея імя Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса (Каўнас). Літоўскія калегі прывезлі мінскаму Нацыянальнаму мастацкаму выстаўку пад назвай “Залаты век шаўкаткацтва: кунтушовыя паясы і партрэты шляхты…”, якая напалову складаецца з экзэмпляраў, вырабленых некалі на тэрыторыі Беларусі. Ужо з 1 кастрычніка экспазіцыя пачынае працу.
«Беларускія песняры» ў Мінску: госці, а таксама – царкоўны хор
Знакаміты ансамбль рыхтуецца да выступлення ў Канцэртнай зале «Мінск» 13 лістапада. Акрамя самых вядомых песень калектыву і класічных кампазіцый «Песняроў» запланаваны ўдзел музыкантаў розных стыляў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»