Малітва за Беларусь

№ 40 (1218) 03.10.2015 - 09.10.2015 г

Як паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі, на 2 кастрычніка быў запланаваны ўдзел Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ва ўрачыстай цырымоніі “Малітва за Беларусь”.

 

На момант здачы нумара ў друк цырымонія рыхтавалася каля Храма-помніка ў гонар Усіх святых. У крыпце Храма-помніка, згодна з інфармацыяй прэс-службы, запланавана цырымонія закладкі капсул з зямлёй з месц пахавання беларускіх воінаў, якія загінулі далёка ад Радзімы. Кіраўнік дзяржавы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў, дыпламатычнага корпуса.