Цэнтрвыбаркам прыняў рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі чатырох прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта

№ 37 (1215) 12.09.2015 - 18.09.2015 г

Гэта — Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч, Аляксандра Лукашэнкі і Мікалая Улаховіча. Выдадзены адпаведныя пасведчанні.

Для таго, каб звярнуцца да выбаршчыкаў, кожны кандыдат мае права на два бясплатныя выступленні ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” і на два бясплатныя выступленні ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Працягласць аднаго выступлення не можа перавышаць 30 хвілін.

Як стала вядома па выніках жараб’ёўкі, Сяргей Гайдукевіч выступіць на тэлебачанні 15 верасня і 25 верасня; на радыё — 23 верасня (6.10 — 6.40) і 30 верасня (6.10 — 6.40). Таццяна Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 верасня і 24 верасня; на радыё — 25 верасня (6.10 — 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 — 7.10). Аляксандр Лукашэнка атрымаў час для выступлення на тэлебачанні 16 верасня і 23 верасня; на радыё — 23 верасня (6.40 — 7.10) і 30 верасня (6.40 — 7.10). Мікалай Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 верасня і 22 верасня; на радыё яму будзе выдзелены час 25 верасня (6.40 — 7.10) і 2 кастрычніка (6.10 — 6.40). Тэледэбаты пройдуць на тэлеканале “Беларусь 1” 3 кастрычніка, пачатак а 17-й. Для гэтага адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу. Кандыдат, які жадае ўдзельнічаць у тэледэбатах, не пазней як 18 верасня павінен падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву. Пры гэтым можна ўпаўнаважыць для ўдзелу ў тэледэбатах давераную асобу.