Дарагія сябры!

№ 37 (1215) 12.09.2015 - 18.09.2015 г

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём бібліятэк!
На бібліятэкі сёння ўскладаюцца важныя задачы па захаванні і трансляцыі нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны, і, адначасова, спрыянні ўстойліваму развіццю сучаснага інфармацыйнага грамадства.

Выкананне высокай місіі бібліятэк немагчыма без руплівай і няспыннай працы бібліятэчных прафесіяналаў. Ваш талент, адданасць сваёй справе і, найперш, штодзённая праца ўносяць вялікі ўклад у захаванне мудрасці нацыі, яе спадчыны і вопыту, распаўсюджванне духоўных каштоўнасцей беларускага народа, развіццё беларускай культуры.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім, хто працуе ў бібліятэчнай галіне, невычэрпнай крыніцы творчасці і духоўнай сілы, асабістага шчасця і дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця. Жадаю, каб у гэтае свята вы ў найбольшай ступені адчулі гонар за сваю пачэсную справу. Хай будуць памножаны вашы аптымізм і імкненне да далейшых поспехаў!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў