Выкананне высокай місіі бібліятэк немагчыма без руплівай і няспыннай працы бібліятэчных прафесіяналаў. Ваш талент, адданасць сваёй справе і, найперш, штодзённая праца ўносяць вялікі ўклад у захаванне мудрасці нацыі, яе спадчыны і вопыту, распаўсюджванне духоўных каштоўнасцей беларускага народа, развіццё беларускай культуры.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім, хто працуе ў бібліятэчнай галіне, невычэрпнай крыніцы творчасці і духоўнай сілы, асабістага шчасця і дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця. Жадаю, каб у гэтае свята вы ў найбольшай ступені адчулі гонар за сваю пачэсную справу. Хай будуць памножаны вашы аптымізм і імкненне да далейшых поспехаў!
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў