Шчарбакова Таіса Аляксееўна з’яўлялася вядомым вучоным як у Беларусі, так і за яе межамі. У кола яе навуковых інтарэсаў уваходзілі праблемы сучаснага і гістарычнага музыказнаўства.
З 1961 года Шчарбакова Т.А. працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В. Луначарскага (з 1997 года — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі). З 1990 года — узначальвала кафедру гісторыі музыкі ў гэтай установе адукацыі.
За годы педагагічнай дзейнасці яна падрыхтавала значную колькасць музыказнаўцаў-выкладчыкаў, лектараў, рэдактараў, музычных крытыкаў.
На працягу свайго жыцця Таіса Аляксееўна актыўна супрацоўнічала з перыядычнымі выданнямі рэспублікі па пытаннях творчасці беларускіх кампазітараў розных пакаленняў, дзейнасці беларускіх музычных тэатраў і філармоній.
Шматгадовая добрасумленная праца Шчарбаковай Т.А. была адзначана ганаровым званнем “Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР”, медалямі “За працоўную адзнаку”, “Ветэран працы” і іншымі.
Светлая памяць аб Шчарбаковай Таісе Аляксееўне назаўсёды застанецца ў сэрцах родных, блізкіх, калег і сяброў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказвае словы глыбокага спачування рэктару ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” Дулавай К.М. у сувязі са смерцю маці — ШЧАРБАКОВАЙ Таісы Аляксееўны, доктара мастацтвазнаўства, прафесара.
Калектыў Вялікага тэатра Беларусі выказвае глыбокія спачуванні рэктару Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярыне Мікалаеўне Дулавай у сувязі са смерцю маці — доктара мастацтвазнаўства, прафесара Таісіі Аляксееўны
ШЧАРБАКОВАЙ.