Аб падвядзенні вынікаў адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў

№ 36 (1214) 05.09.2015 - 11.09.2015 г

Як паведамляе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, падведзены вынікі адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.

У конкурсе ўдзельнічаў 31 кінапраект (15 ігравых, 16 неігравых) ад 7 арганізацый кінематаграфіі.

У адпаведнасці з Палажэннем аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2012 г № 174, конкурснай камісіяй вызначаны наступныя пераможцы адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў:

кінапраекты ў ігравой форме

па тэме: “Аб гісторыі і сучасным жыцці Рэспублікі Беларусь”

Назва кінапраекта: “Сляды на вадзе”;

Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;

па тэме: “Аб актуальных сацыяльных праблемах жыцця сучаснай Беларусі”

Назва кінапраекта: “Трымайся за аблокі”;

Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;

па тэме: “Аб актуальных сацыяльных праблемах жыцця сучаснай Беларусі”

Назва кінапраекта: “Аўташкола”;

Арганізацыя кінематаграфіі: ТАА “Сінетэхна”;

кінапраекты ў неігравой форме

па тэме: “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне”

Назва кінапраекта: “Трасцянец”;

Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;

па тэме: “Адраджэнне эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС”

Назва кінапраекта: “Чарнобыль. Праз 30 гадоў”;

Арганізацыя кінематаграфіі: УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”;

па тэме: “Актуальныя праблемы сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь”

Назва кінапраекта: “Мы, беларусы — мірныя людзі”;

Арганізацыя кінематаграфіі: ПВУП “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”.

Інфармацыя аб правядзенні наступнага конкурсу кінапраектаў будзе размешчана на сайце Міністэрства культуры і ў газеце “Культура”.