Здача і праверка подпісаў

№ 34 (1212) 22.08.2015 - 28.08.2015 г

Паводле слоў старшыні Цэнтральнай выбарарчай камісіі, праверка падпісных лістоў на сапраўднасць — адпрацаваны працэс. “Усе подпісы паступаюць у раённыя камісіі, пры гэтым іх прыёмка адзначаецца ў журнале, дзе распісваецца член камісіі. Здаваць подпісы павінен каардынатар па раёне, — растлумачыла Лідзія Ярмошына карэспандэнту БелТА. — Мы прасілі, і гэта ў законе прапісана, каб у кожнай ініцыятыўнай групы былі каардынатары па раёнах. На жаль, яны ёсць не ўсюды — значыць, будзе шмат работы ў кіраўнікоў ініцыятыўных груп і ў саміх патэнцыяльных кандыдатаў”.

Пасля акта здачы-прыёмкі лісты аглядаюцца, выключаюцца тыя подпісы, якія не падлягаюць праверцы і ўліку — у прыватнасці, гэта подпісы грамадзян, якія пражываюць у іншым раёне, у іншай адміністрацыйнай тэрытарыяльнай адзінцы (з-за таго што гэтыя подпісы адносяцца да іншай камісіі).

Яшчэ адна катэгорыя “браку” — подпісы, выключаныя самім зборшчыкам (ён упаўнаважаны гэта зрабіць, калі знаходзіць дэфект). Пры гэтым недакладнымі подпісамі лічаць фіктыўныя (выкананыя ад імя неіснуючых асоб і выдадзеныя за сапраўдныя), выкананыя ад імя розных людзей адным чалавекам або ад імя аднаго чалавека іншым, а таксама подпісы людзей, якія не валодаюць выбарчым правам, або сабраныя да 23 ліпеня 2015 года. Бракуюцца подпісы ў выпадку, калі ў звестках аб выбаршчыку адсутнічае адно або некалькі патрэбных у адпаведнасці з законам даных, калі звесткі аб выбаршчыку ўнесены нерукапісным спосабам або алоўкам і калі дата подпісу выканана няўласнаручна.

Як вядома, членам ініцыятыўных груп нельга прапаноўваць узнагароджанне за ўнясенне подпісу, і не павінна быць якога-небудзь прымушэння ў гэтым працэсе. Усе без выключэння подпісы ў лісце прызнаюцца недакладнымі, калі яны сабраны не членам ініцыятыўнай групы, падпісны ліст не завераны членам ініцыятыўнай групы або завераны тым членам ініцыятыўнай групы, які подпісы не збіраў. У выпадку выяўлення некалькіх подпісаў аднаго і таго ж выбаршчыка ў падтрымку вылучэння аднаго і таго ж кандыдата дакладным лічыцца толькі адзін аўтограф.

Пасля выключэння подпісаў, якія не падлягаюць праверцы, па кожнай групе адбіраецца аднолькавы працэнт астатніх подпісаў.

 

Ва ўстановах культуры краіны працуюць інфармацыйныя стэнды, прымеркаваныя да выбарчай кампаніі-2015 года. Адзін з іх нашы карэспандэнты знялі ў бібліятэцы вёсцы Дуброва Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

/i/content/pi/cult/548/11959/2-1.jpg

Фота Кастуся АНТАНОВІЧА