Кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ўжо практычна дасягнула апагею

№ 32 (1210) 08.08.2015 - 14.08.2015 г

Многія суайчыннікі паспелі пакінуць свой аўтограф у падпісных лістах, а камусьці яшчэ трэба будзе пазнаёміцца з членамі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў. Практычна ва ўсіх людных месцах сталіцы і ў рэгіёнах працуюць пікеты, вечарам зборшчыкаў подпісаў нярэдка можна сустрэць і на парозе сваёй кватэры.

/i/content/pi/cult/546/11908/2-1.jpgНагадаем, што Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі. Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы будзе доўжыцца да 21 жніўня ўключна.

Паводле інфармацыі БелТА

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст