Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пачаў працаваць рэсурс "ВЫБАРЫ-2015" (vybory2015.by)
Там будуць асвятляцца важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе. Пра гэта паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.
Адпачынак з асветай: працяг, відаць, будзе
На сёлетнім “Славянскім базары ў Віцебску” нечакана ўзмацніўся такі добра вядомы фестывальнаму свету кірунак, як асветніцтва, што рэалізавалася праз надзвычай багатую (і, як высветлілася, даволі прыбытковую) выставачную праграму: працы Далі і Пікасо (раней гэту выстаўку маглі паглядзець мінчане), Аляксандра Ісачова, “Пашана вялікім майстрам” славацкага мастака Паўла Попа ў Віцебскім мастацкім музеі, “Жывапіс Паднябеснай” (Кітай) і Рэспубліканская выстаўка мастацкага тэкстылю “Знітаванне” ў краязнаўчым (з працягам экспазіцыі ў фестывальным Горадзе майстроў). Ці захаваецца такі падыход надалей?
Трыенале-ІІ
У сталічным Палацы мастацтва да 5 жніўня — ІІ Беларуская трыенале графічнага дызайну.
Каменны парк ля ДК
Ля Станькаўскага дома культуры Дзяржынскага раёна завяршыўся пленэр творчай групы мастакоў "Арцель" па праекце "Дабравест". Мастакі рабілі працы для паркавага ансамбля, якім мусіць узбагаціцца прастора вакол ДУ. Наперадзе мастакоў чакае падобнага кшталту праца ў Брэсце, вынікам чаго акажацца казачны парк. А на здымках можна ўбачыць гатовыя работы і абшар працы, выкананай мастаком Віталём Чарнабрысавым.
Нефармальная сустрэча
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з вядомым французскім акцёрам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё. Пра гэта паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.
Павільён у поўным маштабе
Нацыянальны павільён Беларусі на 56 Венецыянскім біенале працуе ў поўным маштабе. Маецца на ўвазе не толькі падключэнне электроннай сістэмы, але і відэаінсталяцыя Канстанціна Селіханава (на фота злева) "Лес", якая з'ўляецца зонай медытацыі праекта "Архіў сведкі вайны".
У майстэрні Скрыпнічэнкі
Героем чарговага выпуска рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." стане знакаміты мастак Георгій Скрыпнічэнка. Пра што журналісты "К" гутарылі са знакамітым беларускім авангардыстам — чытайце ў адным з наступных нумароў "К".
Які будынак без цаглінак?
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” зноў давёў, што ён жывейшы за ўсіх жывых калег, і на радасць сваім прыхільнікам выпусціў альбом, а да яго — альбом кантрольны. Гэта значыць, адразу два рэлізы з песнямі, якія калектыў выконвае на канцэртах, але якія на пласцінках яшчэ не выдаваліся: адзін беларускамоўны (“Прысвячэнне Майстру...”), другі — рускамоўны (“Хмель молодой”). Вядома, мы маглі б пайсці торным шляхам і адрэцэнзаваць іх у рубрыцы “Аўдыя&Відэа”, але дзяржаўныя калектывы робяць падобныя маштабныя рэлізы нячаста. Таму і мы вырашылі падтрымаць пачын артыстаў эксклюзівам і пагутарыць пра гэтыя работы ў фармаце “круглага стала” музычных крытыкаў: рэдактара аддзела газеты “Культура” Надзеі БУНЦЭВIЧ (далей — Н.Б.), намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва” Дзмітрыя ПАДБЯРЭЗСКАГА (Д.П.) і спецыяльнага карэспандэнта “К” Алега КЛІМАВА (А.К.). А ў дадатак да гутаркі — рэзюмэ ад мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага аснамбля “Песняры” Вячаслава ШАРАПАВА.
Ножкі не тыя...
Крытэрыямі для праходжання ўсемагчымых кастынгаў у наш час нярэдка становіцца зусім не вакальная падрыхтоўка маладога артыста.
Моладзь і зварот да свайго
Яшчэ напрыканцы чэрвеня адбыўся запіс маёй даўняй камернай оперы “Марадзёр”. Выконваў яе аркестр капэлы “Санорус”, а дырыжыраваў падчас запісу Мурат Асуіл. Гэтаму твору ўжо два гады, і я вельмі рады, што ён нарэшце ўвасобіўся ў жыццё.
Пяць гадоў “Пятровіцы”
Сёлета ў нашым раёне прайшоў ужо пяты па ліку рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры “Пятровіца”, які распачынаўся ў 2011 годзе як танцавальны летнік.
Фестываліць лёгка, калі…
Думка арганізаваць фэст у Браславе з’явілася ў мяне даўно. Справа ў тым, што я прыхільнік рок-н-ролу, і не лічу, што сёння гэты музычны кірунак не запатрабаваны…
Вуліца-сцэна і шлях "у нікуды"
Акцыі накшталт “фестываль у фестывалі” практыкаваліся на “Славянскім базары ў Віцебску” неаднаразова. Але ўпершыню ў рамках славутага Міжнароднага фестывалю мастацтваў адбыўся фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, які не проста ўнёс дадатковую фарбу ў агульнае свята, а на некалькі дзён цалкам змяніў гарадское аблічча. І ўвогуле прапанаваў новую формулу гарадскіх святкаванняў “на прыродзе”.
Фестываль на 500 мільёнаў
У мінулыя выхадныя адзін з найстаражытных гарадоў Усходняй Еўропы прымаў гасцей з нагоды Свята сярэдневечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2015”. Штогадовая дзея на Магілёўшчыне вельмі арганічна ўпісваецца ў мясцовыя краявіды, дапаўняе архітэктурную спадчыну, увогуле, глядзіцца натуральна, не па-бутафорску. Але за гэтай лёгкасцю і дарэчнасцю — вялікая работа некалькіх каманд прафесіяналаў, папунктная распрацоўка праграмы мерапрыемства, сацыялагічны аналіз сваёй публікі, вырашэнне мноства побытавых пытанняў. З усімі тонкасцямі арганізацыйнай кухні мне як журналісту і, згодна фестывальнай тэрміналогіі, маладому збраяносцу, дапамог разабрацца калектыў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама. Дарэчы, аддзел з’яўляецца адным з заснавальнікаў фестывалю, разам з Цэнтралізаванай клубнай сістэмай Мсціслаўскага раёна, а таксама Клубам гістарычнай рэканструкцыі “Саюз вольных ратнікаў”.
Песня не спета
Пра музычны праект, запушчаны Сяргеем ДОЎГУШАВЫМ і Аляксеем ЧУБАТАМ мінулай вясной "К" пісала ў № 40 за 2014 г. Але за год існавання "Спеўнага сходу" назбіралася дастаткова пытанняў і разваг, з якімі аўтарам унікальнай ініцыятывы варта падзяліцца з чытачамі “К”.
У Луўр ці ў Музей Міцкевіча?
У Навагрудку, у Доме-музеі Адама Міцкевіча, працуе выстаўка з фондаў французскага музея нашага земляка пры Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Было прывезена 16 гравюр ХІХ стагоддзя да твораў “Гражына”, “Конрад Валенрод” і “Пані Твардоўска”, выдадзеных у 1863-1864-м. Гравюры Станіслава Лукомскага па малюнках Антонія Залескага створаны да познаньскіх выданняў Міцкевіча.
Зарабілі — і ў Іспанію!
Пару тыдняў таму народны хор народнай песні “Вербніца” Пружанскага гарадскога Палаца культуры вярнуўся з паездкі ў Іспанію. Артысты пабывалі там не як турысты, а як госці: выступалі на VI Міжнародным фальклорным фестывалі, што ладзіўся ў горадзе Льёрэт-дэ-Мар.
Не шукайце ідэальных цел, бо іх не існуе...
Цэнтр сучасных мастацтваў да 1 жніўня прадстаўляе міжнародны праект “Анатомія. Ідэальнае цела”. У асноўным праект фатаграфічны з уключэннем відэаарта і перформанса. Не магу сказаць, чаго ў ім больш — рэтраспекцыі альбо сучаснага мастацтва. І ў прысутнасці сацыяльна-арыентаваных работ хацела б спыніцца на арт-фатаграфіі. У гэтай частцы — некалькі рэгістраў і нават ліній разлому. Добра тое, што праект маштабны: у ім прымаюць удзел не толькі асобныя аўтары, але і арт-групы — усяго іх 22 — з Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Латвіі і Аўстрыі. Куратар — Дзіна Даніловіч.
Аўдыя & Відэа-16
Чэрвеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявачка Ірына ВІДАВА і кампазітар Алег МОЛЧАН (A.), а таксама спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Чаму пінскі тэатр стацыянарны?
Замкнулася тэатральнае “кола” Пінска ў 2006 годзе. З гэтага часу вядзе адлік найноўшая гісторыя прафесійнай трупы ў гэтым горадзе. Пра жыццё наймалодшага драматычнага тэатра краіны гутарым з яго дырэктарам — мастацкім кіраўніком Аляксандрам ЛУКАШЭНКАМ.
Маэстра і яго сад у квецені
Сённяшняя публікацыя дзённікаў знакамітага кампазітара Ігара Паліводы ў фармаце віртуальнага дыялогу праз 19 гадоў з Вольгай Палівода, удавой кампазітара, прысвечана складанаму, супярэчліваму і неспрыяльнаму для творчасці часу — пачатку 1990-х. Пра што былі думкі творцы ў гэтыя гады? Адгорнем старонкі запісаў Ігара Ігаравіча.
Няма нейкага адзінага правіла...
“Бывай, Радзіма!” — новая фотакніга Андрэя Лянкевіча, якая мусіць убачыць свет налета. Альбом, прысвечаны даследаванню памяці Другой сусветнай вайны, яе канструяванню ў сучасным беларускім грамадстве, складаецца з 15 серый фатографа, што нараджаліся цягам апошніх чатырох гадоў. Гэты праект “выйшаў” з вялікай працы Андрэя “Паганства” і, урэшце, з пытання “Што ёсць Беларусь?”. Абапіраючыся на гісторыю сваёй сям’і, аўтар спрабуе прапанаваць уласны погляд на асэнсаванне траўмы глабальнага ваеннага канфлікту.
Прахалода Ракава
За амаль сорак гадоў падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў тысячы, а нашы мястэчкі. Гэтым разам згадаю паездку ў Ракаў, які на гэтых здымках прахалодна-зімовы.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»