1. Фільмы ў ігравой форме:
1.1. фільм па тэме: “Пра гісторыю і сучаснае жыццё Рэспублікі Беларусь” у фармаце кінафільм 1 серыя (хронаметраж не менш за 90 хвілін).
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць 14 000 000 000 (чатырнаццаць мільярдаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 2 000 000 000 (два мільярды) беларускіх рублёў);
1.2. фільм па тэме: “Пра актуальныя сацыяльныя праблемы жыцця сучаснай Беларусі” ў фармаце 8 тэлевізійных серый (хронаметраж кожнай серыі не менш за 44 хвіліны).
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць 20 000 000 000 (дваццаць мільярдаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 8 000 000 000 (восем мільярдаў) беларускіх рублёў);
1.3. фільм па тэме: “Пра актуальныя сацыяльныя праблемы жыцця сучаснай Беларусі” ў фармаце 8 тэлевізійных серый (хронаметраж кожнай серыі не менш за 44 хвіліны).
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць 22 000 000 000 (дваццаць два мільярды) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 8 000 000 000 (восем мільярдаў) беларускіх рублёў).
Фінансаванне вытворчасці фільмаў у ігравой форме ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 70 працэнтаў ад кошту фільма. Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільмаў у ігравой форме складае 56 000 000 000 (пяцьдзесят шэсць мільярдаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 18 000 000 000 (васямнаццаць мільярдаў) беларускіх рублёў).
2. Фільмы ў неігравой форме:
2.1. фільм па тэме: “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” (хронаметраж 39 хвілін).
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў неігравой форме не павiнна перавышаць 500 000 000 (пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. 500 000 000 (пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў);
2.2. фільм па тэме: “Адраджэнне эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС” (да 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС) (хронаметраж 39 хвілін).
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў неігравой форме не павiнна перавышаць 500 000 000 (пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 500 000 000 (пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў);
2.3. фільм па тэме: “Актуальныя праблемы сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь” (хронаметраж 39 хвілін).
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў неігравой форме не павiнна перавышаць 500 000 000 (пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 500 000 000 (пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў).
Фінансаванне вытворчасці фільмаў у неігравой форме ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 100 працэнтаў ад кошту фільма.
Прыкладная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільмаў у неігравой форме складае 1 500 000 000 (адзін мільярд пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў (з улікам асваення ў 2015 г. прыкладна 1 500 000 000 (адзін мільярд пяцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў).
3. Тэрміны правядзення Конкурсу:
3 жніўня — 31 жніўня 2015 г.
3 жніўня — 14 жніўня 2015 г. — прадстаўленне матэрыялаў для ўдзелу ў Конкурсе кінапраектаў па адрасе: Міністэрства культуры, 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11;
17 жніўня — 31 жніўня 2015 года — разгляд кінапраектаў конкурснай камісіяй і падвядзенне вынікаў Конкурсу.
Інфармацыя аб выніках Конкурсу на працягу дзесяці рабочых дзён пасля прыняцця камісіяй рашэння размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і ў газеце “Культура”.
Па больш падрабязную інфармацыю аб парадку і ўмовах Адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры: