Эстафета, атрыманая ад пакаленняў!

№ 27 (1205) 04.07.2015 - 10.07.2015 г

Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

/i/content/pi/cult/540/11783/10-3.jpgГэта свята па праву з’яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню.

У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нястачу, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь здзейсніла наймагутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы.

У аснове нашых дасягненняў — мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.

Галоўная задача для нас сёння — годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакаленняў пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

3 ліпеня 2015 года