Мемарыял у Трасцянцы

№ 26 (1204) 27.06.2015 - 03.07.2015 г

Мемарыял у Трасцянцы — сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ўсёй Еўропы. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня на мітынгу-рэквіеме “Вароты памяці”, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”.

/i/content/pi/cult/539/11741/2-1.jpg“Перад архітэктарамі стаіць няпростая задача — увекавечыць памяць аб ахвярах фашызму, захаваць гістарычную дакладнасць і стварыць поўную карціну перажытых пакут народа”, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, кампазіцыя павінна стаць сведчаннем страшнай трагедыі, якая разгарнулася ў цэнтры Еўропы, на беларускай зямлі. “Узвядзенне манумента “Брама памяці” стала агульнанародным праектам, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Адкрыты дабрачынныя рахункі, на якія паступаюць грошы ад грамадзян і арганізацый. Частка сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, таксама была накіравана на будаўніцтва манумента”.

На думку Прэзідэнта, боль Трасцянца падзяляюць з намі грамадзяне многіх краін. На ажыццяўленне гэтага праекта актыўна пералічваюцца сродкі ад замежных мецэнатаў. На мерапрыемстве прысутнічаюць прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і замежныя госці. “Паколькі помнік у Трасцянцы — гэта сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ўсёй Еўропы. Дэвіз “Ніхто не забыты, нішто не забыта” аб’ядноўвае ўсіх нас. Словы глыбокай удзячнасці мы гаворым тым, хто ўвасабляе ў жыццё гэты маштабны праект, хто аказваў і аказвае ўсебаковую дапамогу ў яго рэалізацыі”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў: “Няхай гэты помнік служыць збліжэнню людзей у імя ідэалаў дабра і міласэрнасці. Няхай ён нагадвае нам, нашым дзецям, нашым унукам, як важна цаніць і аберагаць мір і грамадскую згоду. І няхай ён ніколі і нікому не дазволіць забыць аб тым, да якіх жахлівых трагедый прыводзяць ідэі нацызму, нецярпімасці і імкнення навязваць сваю волю сілай зброі”.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна зрабіць усё, каб на нашай зямлі перамагалі прынцыпы гуманнасці, узаемапавагі і гістарычнай памяці.