"Канцэртная" аўтабібліятэка

№ 24 (1202) 13.06.2015 - 19.06.2015 г

Жывуць сабе людзі ў вёсцы, працуюць, адпачываюць, займаюцца штодзённымі клопатамі, а душа, бывае, просіць свята. І тут з’яўляюцца яны — бібліятэкары! І не адны, а з артыстамі, іншымі работнікамі культуры… Каб парадаваць не толькі літаратурай, а і вясёлым выступленнем!

/i/content/pi/cult/537/11697/10-4.jpgБібліятэка пад адкрытым небам працавала нядаўна ў вёсцы Лоша. Па зацверджаным графіку прывезлі сюды не толькі кнігі ды часопісы, але і самадзейных артыстаў, народны калектыў “Світанак”.

Бібліятэкар бібліобуса Марына Пруднічэнкава кажа, што да яе звярнуліся з пасёлка Гудагай з прапановай правесці выязны канцэрт. Пруднічэнкава імгненна адгукнулася. А наступны выезд "канцэртнай" аўтабібліятэкі адбыўся ў вёску Быстрыца. Там гасцей таксама прымалі на “ўра”. Бібліятэкар абслугоўвала чытачоў, прапаноўвала навінкі з кніжнай выстаўкі, а артысты рыхтавалі свае нумары… А бібліобус чакалі ўжо ў вёсцы Якентаны…

Ганна КЕРЭЛЬ, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай раённай бібліятэкі