Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"Дэльфійцы" ў Мінску
20 мая ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова з удзельнікамі беларускай дэлегацыі на Х Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. Пасля ўзнагароджання творчай моладзі адбыўся невялікі канцэрт "дэльфійцаў".
Два Гран-пры ў беларусаў
На IV Міжнародным фестывалі тэатраў лялек "У гасцях у Арлекіна" ў Омску журы ўпершыню прысудзіла адразу два Гран-пры, прычым абодва — беларусам. Трыумфавалі Беларускі дзяржаўны тэатр лялек са спектаклем "Чаму старэюць людзі?" паводле п'есы Анатоля Вярцінскага ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра трупы Аляксея Ляляўскага і Гродзенскі абласны тэатр лялек з пушкінскай "Пікавай дамай" галоўнага рэжысёра калектыву Алега Жугжды.
Архіў маэстра
У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстаўка архіва кампазітара Ігара Паліводы да 65-годдзя з дня яго нараджэння. Адкрыццё прайшло ў фармаце невялікага камернага канцэрта, дзе былі прадстаўлены творы маэстра з яго аўтарскіх праграм.
Здымаецца кароткі метр
Гэтымі днямі ў Таліне ідуць здымкі беларускага кароткаметражнага фільма. Яго здымае айчынная каманда кінематаграфістаў, у ролях — акцёры са сталічных Маладзёжнага тэатра і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Народнікі як класікі?
Больш за два майскія тыдні Лідскі дзяржаўны музычны каледж віраваў вялікімі і маленькімі падзеямі VII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча. Як заўжды, ён праходзіў па розных узроставых групах (ад пачаткоўцаў да навучэнцаў профільных навучальных устаноў сярэдняга звяна) і па розных спецыяльнасцях: цымбалы, балалайка, домра і мандаліна, гітара, баян, акардэон. Звярнуўшыся да некаторых членаў журы, мы паспрабавалі вылучыць найперш “праблемныя зоны” выхавання юных музыкантаў. Але “ў кадры”, вядома, апынуліся і станоўчыя моманты творчага спаборніцтва, якое практычна ўсе ацанілі па вышэйшых балах.
Ноч за ноччу
Запатрабаванасць сёлетняй Ночы музеяў — навідавоку. Фотаздымкі, на якіх былі бачныя вялізныя чэргі ў Нацыянальныя мастацкі і гістарычны музеі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, у Музей гісторыі беларускага кіно ды іншыя, мае “фрэнды” і не толькі з ахвотай выкладалі ў сацыяльныя сеткі. Відаць, многія з тых, хто не "варыцца" ў культурным "соку" атрымалі пэўны шок ад увагі да музейнай прасторы. Мо самы час пачынаць акцыю “Ноч музеяў-2”, каб паўтарыць поспех, прынамсі, яшчэ раз цягам года. Мяркую, адбою ад ахвотных пабываць, скажам, жнівеньскай ноччу — пры летнім культурным голадзе — ў музеі ды яшчэ і з адмысловай праграмай, будзе не менш, чым на свята ў маі…
Лепш за многіх дарослых
Канцэрт-фэст “Новая генерацыя: традыцыі і сучаснасць Беларусі” мы праводзім другі год запар. І мо ў кагосьці ўзнікне пытанне: чаму я са сваімі этна-праектамі аб’яднала намаганні са студыяй Лізы Паповай, дзе займаюцца менавіта эстрадным вакалам? Паспрабую адказаць на яго.
Філасофія гаршкалепа
Мне знаёмыя і земляробства, і садоўніцтва: я ж нарадзіўся ў вёсцы! Не магу сказаць, што гэтая справа была вельмі даспадобы. Але, па-першае, мой задыякальны знак — зямны, а па-другое, мама мне і зараз прыгадвае: нават у самае сухое надвор’е, пры поўнай адсутнасці бруду, я дзіцем усё роўна яго знаходзіў. Цяпер яна так шкадуе, што карала мяне за гэта. Кажа: “Сынок, я ж не думала, што ты станеш ганчаром”.
Турызм як брэнд
Наша гаспадарка “Белыя лугі” невялікая, усяго дваццаць гектараў ворава. Існуе пяць гадоў. Стваралася яна і працавала ўвесь гэты час, каб быць матэрыяльнай базай для турыстычнага аб’екта з такой жа назвай. Заробленыя грошы мы ўкладалі ў добраўпарадкаванне пакінутай жыхарамі, “неперспектыўнай”, як казалі ў савецкі час, вескі Ціневічы — гэта Варанчанскі сельсавет Карэліцкага раёна.
Мясціны Агінскага
2015-ы, як вядома, абвешчаны ЮНЕСКА Годам Агінскага, бо сёлета спаўняецца 250 гадоў з дня нараджэння гэтага слыннага дыпламата, мецэната, музыканта, патрыёта. Імя і творчасць.
"Аварыя" на месцы сілы
Ёсць такое паняцце — “месца сілы”. А ёсць іншае — “аварыя”. Бывае і так, калі яны спалучаюцца. На жаль, вынік пры такой кантамінацыі рэдка выходзіць за межы прадказальна-лапідарнага. Прынамсі, на ўзроўні мыслення, свядомасці, разумення магчымасцей і межаў спалучэння неспалучальнага. Якраз такія думкі апанавалі, калі на гэтым тыдні нашу рэдакцыю (у шэрагу іншых айчынных медыя) запрасілі асвятляць штогадовы фестываль “Музычныя вечары ў Мірскім замку” тэлеканала “АНТ”.
Грошы на культуру: пытанне да багатых людзей
26 мая ў Георгія Волчака — сольная праграма ў мінскім Палацы культуры МАЗа. А ў першай дэкадзе месяца ён прыняў запрашэнне нашай газеты здзейсніць сумесны марш-кідок у яго родны Брэст, каб наведаць асяродкі культуры горада, якія сінтэтычны акцёр наведваў у дзяцінстве і юнацтве. Прайсціся, паўзгадваць і даведацца, чым сёння дыхаюць тыя ўстановы...
Цікавасць да кухні ў вузкіх колах
Сёння ў інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі — шэсць элементаў, звязаных з традыцыйнай кулінарыяй. Што дало гэтым кулінарным традыцыям унясенне іх у інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны? Мабыць, самае істотнае — шырокую вядомасць у вузкіх колах. Але цікаўнасць грамадства ў цэлым да традыцыйнай кухні пакуль невялікая. Можа, гэта абумоўлена стэрэатыпным поглядам на яе як “цяжкую” для страўніка?
Чым “чапляць”?
Першы год існавання вандроўнага тэатра “Вір” быў адзначаны выступленнем артыстаў на сёлетнім ІІІ Мінскім форуме вулічных тэатраў з пастаноўкай “Карабель дурняў”. Няхай век трупы — невялікі, але ж калектыў камфортна пачуваецца ў айчыннай культурнай прасторы, бо ў кожнага з яго ўдзельнікаў за плячыма значны досвед выступленняў на айчынных і замежных пляцоўках. На пытанні “К” пра тэндэнцыі руху вулічных тэатраў адказала Ганна НЕСЦЕРАВА — мастацкі кіраўнік і заснавальніца “Віра”.
Не шкадуючы для сімвалічнага капіталу…
Выстаўка “Геніяльныя дылЛетанты” (менавіта так, з дзвюма “л”), чыя міжнародная прэм’ера адбылася ў мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў, завітала ў нашы пенаты вельмі своечасова. Досыць нядаўна ў нас пачалі актыўна вяртаць у культурны кантэкст падзабыты тутэйшы арт-андэграўнд 1980-х і 1990-х. Прычым не ў звыклай для “перабудовачных” СМІ рубрыцы “Ёсць і такія”, але менавіта ў якасці паўнавартаснай і адметнай старонкі гісторыі айчыннай культуры. Нямецкія калегі з Інстытута Гётэ прадэманстравалі, што ім такія інтэнцыі таксама блізкія. У фокусе іхняй увагі апынуліся сем нямецкіх гуртоў, якія стартавалі на пачатку 1980-х. Адзін з іх не надта патрабуе папулярызацыі, паспяхова існуючы аўтаномна ад усіх кантэкстаў, яшчэ адзін нехта дагэтуль памятае — і не больш за тое, а астатнія даўно і, мабыць, незваротна канулі ў Лету. Дык навошта спатрэбілася сціраць пыл са старых кружэлак?
Вынікі трансфармацый
У галереі “Мастацтва” адбылася першая персанальная выстаўка жывапісу мастака Вольгі Шкаруба.
А я і не супраціўляўся…
Пра эксперыментальны тэатр “Галава-нага” я даведаўся з сацыяльных сетак. Гэта моладзь, каманда аднадумцаў, закаханых у тэатр. Як напісана на іх афіцыйным сайце, “увязаліся мы ў гэтую справу дзеля забавы, ад няма чаго рабіць, і не заўважылі, як уцягнуліся ў тэатр па вушы”. У багажы — кароткія 30-хвілінныя спектаклі: эксперыменты са словам, сэнсам, з пластыкай і формай. Пра колішнія паказы калектыву ў Касцюковічах “К” пісала ўжо раней.
Аўдыя & Відэа-14
Красавіцкія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць прадзюсар і паэт-песеннік Уладзімір КУБЫШКІН (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Сямейныя колеры
Адна з бясспрэчна добрых якасцей вясны — дзівоснае жаданне радавацца кожнаму моманту абуджэння прыроды: першай лістоце з далікатным зялёным колерам, водару і прыгажосці квецені вішні і алычы, яркім цёплым сонечным дням. Падобнае пачуццё выклікала і выстаўка дзвюх мінскіх мастачак Таццяны Грыневіч і Ірыны Ясюкайць-Дударавай у гродзенскай галерэі “Тызенгаўз”. “Каляровыя гісторыі” падарылі гледачу магчымасць акунуцца ў цёплы ўтульны свет хатніх каштоўнасцей: сямейнай гармоніі, дзіцячых усмешак і лёгкай казачнай атмасферы.
За што “курка” пацярпела?
Курка, якая нясе залатыя яйкі, грашовае дрэва, што расце на падворку… Ці варта рабіць булён з адной і ссякаць другое? Думаецца, адказ на гэтае пытанне павінен быць адназначным. Але, на жаль, не ўсюды і не заўсёды. Так, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці ў гарадскіх і сельскіх дыскатэках, якія прыносілі шматмільённыя даходы, быў зменены распарадак працы яшчэ на пачатку мая. І цяпер такіх значных грошай у мясцовы бюджэт яны ўжо не прыносяць… Вынікае, мясцовая "курка" з залатымі яйкамі цяпер, так бы мовіць, паехала-такі да Абрама на піва…
Кастынг на “…Веча”
Вынікі абласнога агляду-конкурсу аматарскіх харавых калектываў падведзены ў Магілёве.
Аб’ядноўвае Памяць
"Нас аб'ядноўвае Памяць..." — так называлася абласная выстаўкі народнай творчасці, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі, якая праходзіла днямі ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Кожны другі з 24 тысяч…
У Санкт-Пецярбургу на Піскароўскіх мемарыяльных могілках у 1996 годзе была ўстаноўлена стэла скульптара Наталлі Нікіцінай памяці беларускіх рамеснікаў, што загінулі ў блакадным Ленінградзе. На граніце надпіс: “Суайчыннікам, загінулым у блакаду, вучням рамесных вучылішч Ленінграда ад беларускага народа”. У цэнтры — рэльефная бронзавая выява падлетка-рамесніка. А злева і за спіной — цень героя, які сышоў у неўміручасць.
Абставіны для Грушова
Цудоўныя знешнія даныя, выдатны акцёрскі тэмперамент, адметны тэмбр голасу, моцны энергетычны запал у спалучэнні з унутранай высакароднасцю вылучылі яго ад пачатку працы на Коласаўскай сцэне. Створаныя акцёрам вобразы — быццам яго дзеці. Спярша гэта былі маладыя зухаватыя хлапчукі, што ў барацьбе з мяшчанскімі пастулатамі сваіх бацькоў спрабавалі адстойваць свае юнацкія ідэалы. Да іх можна далучыць і плеяду рамантычных герояў з “камедый плашча і шпагі”. Здавалася б, менавіта такі акцёр мусіў стаць вельмі запатрабаваным у тэатры, арыентаваным на акадэмічную “мадэль”, дзе вялікае месца адводзіцца класічнай драматургіі. Але так не адбылося. На працягу доўгага часу (пасля вымушанага сыходу Сямёна Казіміроўскага і да прыходу Барыса Эрына) сусветная класіка стала рэдкім госцем на Коласаўскай сцэне. А ў сучасныя п’есы тыпаж “рамантычнага героя” неяк не зусім упісваўся. Але Вячаслаў ГРУШОЎ не губляў надзеі, што ягоны “зорны час” яшчэ прыйдзе. Захапіўся рэжысурай, нават ездзіў у славуты пецярбургскі Вялікі драматычны тэатр, каб павучыцца ў Георгія Таўстаногава. Ставіў герой гэтага артыкула дзіцячыя, “выяздныя” спектаклі. Нарэшце, прыход у тэатр Віталя Баркоўскага, які пачаў актыўна звяртацца да інтэлектуальнай драмы, па-новаму раскрыў і талент Грушова, вылучыўшы яго ў шэраг вядучых і найбольш цікавых артыстаў Коласаўскай трупы. А гутарым з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь яшчэ і з нагоды яго нядаўняга 65-годдзя.
“А кіно змянілася”
Сёлета ў Мінск завітваў расійскі рэжысёр і прадзюсар Ягор КАНЧАЛОЎСКІ. Для беларускіх гледачоў ён распавёў пра свой шлях у прастору кіно, адносіны да рэкламы фільмаў, свае новыя праекты ды многае іншае. Фрагменты маналогаў прапануем вашай увазе.
Вачыма Ларывона-мухі
Але часам было не да смеху. Сельскагаспадарчыя рэформы імпульсіўнага Хрушчова праваліліся. І, як у 1920-я на Тамбоўшчыне, як у 1930-я пад час галадамору, па СССР пракаціліся хвалі массавых выступленняў. Тое ўжо не сем гадоў турмы за “уцэнены” анекдот… Прыспеў час прыкусіць языкі — такая вось “адліга”. Анекдоты пра генсека станавіліся ўсё больш злоснымі.
У карэ вітрын
Новыя экспазіцыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава развіваюць тэмы ранейшых, аднак яны глядзяць на нас “новымі вачыма”.
Усе людзі свету і наш чалавек у Венецыі
“Усе лёсы свету” — гэты дэвіз 56 Венецыянскага біенале і лагатып форуму — чырвоны чатырохкутнік з выявай льва — у Венецыі можна сустрэць паўсюдна. У тым ліку, ён вылучае і Нацыянальны павільён Беларусі...
Летапісец партызанскай эпапеі
Сто гадоў таму нарадзіўся Сяргей Раманаў — партызан, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, мастак-графік. Да гэтай даты ён не дажыў 13 гадоў. Але і за гэты кароткі час яго імя, як і многія іншыя імёны беларускіх мастакоў, якія змагаліся з фашыстамі не толькі зброяй, але і алоўкам ды пэндзлем, як бы знікла для сённяшняй моладзі, у тым ліку і для прасунутага творчага пакалення. Так ўжо выбудаваны супярэчлівы сучасны свет, дзе старэйшым мастакам не заўсёды застаецца месца, нават у чалавечай памяці. Іх творы амаль ніколі не выстаўляюцца на выстаўках (ну, можа, толькі ў час буйных дат і юбілееў), пра іх піша мала хто з мастацтвазнаўцаў. Канешне, добра, калі хтосьці з ветэранаў пакінуў падрабязныя ўспаміны пра тыя “свінцовыя, парахавыя” гады вялікіх выпрабаванняў, як гэта зрабілі ў сваіх кнігах партызаны Віктар Грамыка і Мікалай Абрыньба, а ў сродках масавай інфармацыі — Мікалай Гуціеў, які ваяваў разам з Абрыньбам у партызанскай брыгадзе “Дубава” на Ушаччыне. Але такіх мастакоў-мемуарыстаў — адзінкі.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»