Усе людзі свету і наш чалавек у Венецыі

№ 21 (1199) 23.05.2015 - 29.05.2015 г

“Усе лёсы свету” — гэты дэвіз 56 Венецыянскага біенале і лагатып форуму — чырвоны чатырохкутнік з выявай льва — у Венецыі можна сустрэць паўсюдна. У тым ліку, ён вылучае і Нацыянальны павільён Беларусі...

/i/content/pi/cult/534/11588/1-1.jpgДык вось, лагатып біенале прысутнічае на схемах маршрутаў вапарэта, у шапіках з марожаным, на прыпынках, на ўказальніках, на саміх вапарэта ды нават — не паверыце — на сметніцах…

Аматары мастацтва з усяго свету прызджаюць у горад-мрою, каб зрабіць “вялікі рэйд” па галоўных экспазіцыях біенале, нацыянальных павільёнах і сотнях незалежных выставак, не кажучы пра асноўныя музеі горада. Венецыя “стаіць” на мастацтве, у тым ліку і сучасным, як на саміх 118 выспах Венецыянскай лагуны.

/i/content/pi/cult/534/11588/1-2.jpgПраект “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе Беларусь на 56-м Біенале, не абмінае гэтая асаблівая, адкрытая да ўзаемадзення і роздуму, публіка. З 6 мая — да гэтага моманту яго наведала ўжо больш за 700 чалавек. Працуючы цягам тыдня медыятарам праекта, карэспандэнту “К” на ўласным досведзе ўдалася пераканацца ў цікаўнасці гасцей павільёна да “Архіва…”. А гэта наведвальнікі з Сінгапура, Кітая, Канады, ЗША, Аўстраліі, Тайваня і, вядома ж, прадстаўнікі многіх краін Еўропы.

Фота аўтара

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"