А ім за 60...

№ 20 (1198) 16.05.2015 - 22.05.2015 г

У Навагрудку пачаў дзейнічаць тэатральны клуб “Элегія”, створаны пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Першае яго прадстаўленне адбылося на сцэне РДК. Была прадстаўлена пастаноўка “Мудрая маладосць”. І яна сабрала поўную залу. Адметнасць спектакля ў тым, што ён пабудаваны на мясцовым матэрыяле, а сталыя артысты (ім больш за 60 гадоў) выконвалі ролі па-беларуску. Са сцэны гаворка вядзецца пра жыццё роднага горада, пра станоўчыя змяненні, што адбываюцца ў рэгіёне штодня.

Ініцыятарам стварэння тэатра і рэжысёрам пастаноўкі выступіла загадчык аддзялення Іна Гайба. Напісала п’есу журналіст Кацярына Бесараб. Час у нашых артыстаў ёсць, энтузіязму ім не займаць, а з кожным новым выступленнем будзе назапашвацца і тэатральны вопыт. Хочацца спадзявацца, што тэатр працягне сваё жыццё ў новых пастаноўках.

Людміла БАЛАШОВА, кіраўнік гуртка