Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Безназоўныя...
Пашана, смутак, інтрыга, каханне… Па партрэтах вялікіх асоб і незнаёмцаў мы вывучаем стракатую палітру чалавечых пачуццяў, вучымся бачыць у іх больш, чым прыгожую абалонку. Часцяком падобныя выявы становяцца асноўнай крыніцай звестак па гісторыі моды. Яны надаюць змяняючым адна адну эпохам індывідуальнасць, характар, непаўторную энергетыку ўзаемаадносін.
“Кожны мае права на…”
Поўнасцю гэты радок артыкула 51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чарговую гадавіну прыняцця якой мы святкуем сёння, гучыць так: “Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці”. Мільёны і мільёны грамадзян краіны ўключаны ў гэты найкаштоўны духоўны працэс, у яго шматгранны кантэкст, які не мае межаў. Ёсць тыя, хто адно атрымлівае гатовы культурны прадукт, ёсць жа і тыя, хто стварае яго. На фота Юрыя ІВАНОВА — першакурснікі-тэатралы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Такія розныя, са сваімі задумамі і мэтамі, сваімі характарамі. Іх спектаклі, верыцца, будзем наведваць ужо праз колькі гадоў. А пакуль перад імі — прастора для рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў, у прыватнасці — правоў на ўдзел у культурным жыцці і на адукацыю.
Перспектыва для невялікага горада
З аднаго боку, Дзяржаўная праграма развіцця рэгіёнаў паклікана знівеліраваць розніцу паміж сталіцай і невялікімі гарадамі ў плане дабрабыту і побытавай культуры, а з другога — падкрэсліць адметнасць, унікальнасць кожнага нашага мястэчка. Каб Беларусь, як і ў былыя часы, можна было назваць краінай, дзе на ніткі дарог нанізаны, бы пацеркі рознакаляровых каштоўных каменьчыкаў, малыя і сярэднія гарады. Каб іх жыхары атрымалі дадатковыя нагоды для гонару за свой край і не спяшаліся пакідаць яго ў пошуку выгод вялікага горада. Як спалучыць абедзве гэтыя задачы? Падчас Рэспубліканскага семінара кіраўнікоў дзяржаўных СМІ, які пройдзе 20 — 21 сакавіка ў Паставах, акурат і будуць абмяркоўвацца гэтыя важныя аспекты жыцця малых і сярэдніх гарадоў: эканоміка, паляпшэнне сацыяльнай інфраструктуры, ахова культурнай спадчыны, архітэктура... Дадамо, што Паставы не выпадкова сталі месцам правядзення семінара: горад дае добры прыклад паспяховага развіцця рэгіёна згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў.
Дзівосы дый толькі!
Апошнім часам Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча адзін за адным праводзіць творчыя вечары сваіх найбольш адметных салістаў. Чарговай “бенефіцыянткай” стала заслужаная артыстка краіны Ларыса Рыдлеўская. Прычым мастацкі кіраўнік калектыву — народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Казінец — ператварыўся, бадай, у самага зацікаўленага і небесстаронняга слухача, не ўпершыню саступіўшы сваё месца за пультам маладому дырыжору Аляксандру Высоцкаму.
Пад дахам неба — паравозы...
Здаецца, зусiм нядаўна на бязмежных прасторах СССР шпарка бегалi па рэйках паравозы. А між тым, мiнула амаль 30 гадоў, як апошнi з іх стаў на прыкол на запасных пуцях... Цяпер гэтую тэхнiку, ахутаную клубамi пары, проста так ля перона не ўбачыш, хiба толькi ў кiнастужках… Праўда, яшчэ можна азнаёмiцца з ёю ў музеях. На Беларусi — дзве такія ўстановы: у Баранавiчах i Брэсце, дзе сустрэнеш “паравознае рэтра”. Дарэчы, у музеi лакаматыўнага дэпо Брэст знайшлi прытулак паравозы i вагоны, якiя маюць сапраўдную гiстарычную каштоўнасць. Цiкава, што часам “нараджэння” некаторых адзiнак чыгуначнай тэхнiкi лiчыцца пачатак XX стагоддзя.
Сімвалы адвечнасці
Наш гомельскі аўтар Мікалай ПАЛКОЎНІЧАНКА доўгі час займаецца культуралагічнымі праблемамі Рэнесанса, у тым ліку і тымі, што непасрэдна звязаны з “залатым стагоддзем” Беларусі. У аснову яго філасофска-эстэтычных даследаванняў можна пакласці афарызм Платона: “Толькі мысленне чалавека, які любіць мудрасць, — здольнае акрыляцца”. Сёння друкуем яшчэ два невялікія матэрыялы, прысвечаныя вышэйзгаданай тэме.
“Яблыкі” ад гарадоцкай “Яблынькі”: спяваючы, зарабляць
Стоазёрны Гарадоцкі край — стопесенны і шматталенавіты. Выстаўку народных рамёстваў адсюль адправілі нават у Венесуэлу. Але жыхары далёкай паўднёваамерыканскай краіны пабачылі толькі часцінку культуры Гарадоччыны.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»