“Мы яшчэ недастаткова выкарыстоўваем патэнцыял нашай культуры”

№ 18 (1196) 02.05.2015 - 08.05.2015 г

29 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў:

/i/content/pi/cult/531/11510/1-1.jpg

“У культуру ўкладзены немалыя сродкі на адраджэнне ды аднаўленне шэрагу аб’ектаў. Аднак мы яшчэ недастаткова выкарыстоўваем патэнцыял нашай культуры ў фарміраванні станоўчага іміджа краіны на міжнароднай арэне. Нам вельмі патрэбны высокага ўзроўню літаратура, жывапіс, спектаклі, кінафільмы, дзе было б таленавіта паказана жыццё нашай маладой суверэннай дзяржавы. Бо сёння так не хапае твораў, якія фарміруюць і якія падтрымліваюць духоўныя каштоўнасці нашага народа, якія аб’ядноўваюць людзей, засцерагаюць іх ад хлусні, амаральнасці і бескультур’я. Мы ўкладваем вялікія грошы ў маладыя таленты і ў творчых людзей, якія маюць дастатковы досвед. Але жаданай аддачы пакуль няма”.