“Кветкі Вялікай Перамогі”

№ 14 (1192) 04.04.2015 - 10.04.2015 г

27 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылася прэзентацыя новай песні Васіля Раінчыка на словы Леаніда Пранчака — “Кветкі Вялікай Перамогі”. Чытачы “К” — першыя, хто атрымлівае ў падарунак ад кампазітара ноты. Слова — кампазітару.

— Песня нарадзілася хутка, нават раптоўна. У дзень народзінаў мяне павіншаваў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка — абсалютна нечакана для мяне. І такое натхненне мяне апанавала, што гэты выбух эмоцый трэба было “выплюхнуць” за раялем! Адпаведна настрою атрымаўся ўрачыста-святочны марш — у лепшых традыцыях вайсковай музыкі, што невыпадкова: мой бацька быў ваенным і маршавыя рытмы мне знаёмы з дзяцінства. Я звярнуўся да вядомага паэта і майго добрага сябра Леаніда Пранчака, каб той напісаў тэкст — да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Проста дзіўна, што дзеячы культуры не адгукнуліся дагэтуль цэлым песенным салютам, гэтая ж дата — святая для ўсіх!..

Песня ў выкананні маладога складу “Верасоў” прыйшлася даспадобы, яе падхапіў БРСМ, прапанаваўшы зрабіць гімнам аднайменнай акцыі. Буду шчаслівы, калі песню заспявае ўся краіна!..

Апошнія словы Васіль Раінчык падмацаваў яшчэ адным падарункам нашым чытачам: пагадзіўся выкласці на сайце “К” зробленую ім самім фанаграму-мінусоўку, спампаваць якую можна бясплатна. Пры неабходнасці ён згодны зрабіць пералажэнне для пэўнага харавога складу — таксама бясплатна. Звяртайцеся да нас ці на афіцыйны сайт “Верасоў” verasy.com.

І дарыце ветэранам “Кветкі…” — спеўныя і жывыя!

/i/content/pi/cult/527/11423/10-3.jpg

Музыка — Васіль Раінчык.

Словы — Леанід Пранчак.

 

1. Слаженный и чёткий наш армейский строй,

Мы — твои солдаты, отчий край родной!

В каждом сердце есть мужество и честь,

Мы как никогда едины — да-да-да!

И навсегда!

 

Припев:

Цветы Победы дарит май,

Встречай любимая, встречай!

Война войной,

Судьба судьбой,

А я в мечтах всегда с тобой.

 

2. Если над землёю завтра грянет бой,

На пути врага мы станем все стеной!

Если вдруг беда — сёлы, города

И страна моя вся встанет, да-да-да!

И навсегда!

 

Припев.

 

3. Когда закончилась война

И наступила тишина,

Не все вернулись с той войны домой —

И старый генерал и рядовой.

 

Цветы Победы дарит май,

Встречай любимая, встречай!

А кто погиб, кто жизнь свою отдал,

Легендой стал и нашей славой стал!

Цветы Победы дарит май,

Встречай любимая, встречай!

Нам не забыть героев никогда!

Великая Победа навсегда!

Великая Победа на-все-гда!!!

"Мінусоўка" песні даступная па спасылцы

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"