Будзе рэкордны пояс

№ 13 (1191) 28.03.2015 - 03.04.2015 г

26 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы ў рамках падрыхтоўкі да свята “Александрыя збірае сяброў” ткачыхі з раёнаў вобласці распачалі працу над “Купальскім поясам”.

/i/content/pi/cult/526/11391/11-3.jpg

Па задуме, ён уключыць традыцыйныя матывы арнаментаў раёнаў Магілёўшчыны і стане самым доўгім з сатканых на Беларусі. Яшчэ летась Цэнтр зладзіў семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыхі авалодалі рамяством, развілі навыкі. Надзеі спраўдзіліся: ткацтва паясоў на Магілёўшчыне адроджана і набывае папулярнасць. Першы вынік праекта прадставяць на свяце ў Александрыі. А кожны госць свята атрымае магчымасць паўдзельнічаць у тканні пояса і з дапамогай майстрых авалодаць сакрэтамі рамяства. Плануецца, што пояс працягнуць ствараць і пасля свята.

Алёна БЕЛАНОЖКА, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР