Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам “К” дырэктар Ганцавіцкага РМЦ Ала Занька, у выніку ДТЗ была моцна пашкоджана адна са сцен будынка, дах, вокны, а таксама асноўны камп’ютар. Зараз спецыяльна створаная камісія падлічвае ўсе выдаткі, а таксама мэтазгоднасць рамонту будынка. Асабліва крыўдна Але Святаславаўне ад таго, што ў кастрычніку мінулага года ў будынку быў праведзены рамонт і ўсталяваны новыя шклопакеты. Сёлета планавалася ўцяпліць памяшкенне і абкласці яго сайдынгам, а таксама адрамантаваць падлогу. Зразумела, планы гэтыя адкладваюцца на невядомы тэрмін, бо пакуль не адбылося пасяджэння суда і афіцыйна не вызначаны вінаватыя ў здарэнні, работы па аднаўленні будынка праводзіць не плануецца.
Нягледзячы на гэта, па словах дырэктара ўстановы, праца супрацоўнікаў РМЦ не спыняецца. Часова ўстанова пераехала ў будынак Гарадскога дома культуры, дзе для яе быў выдзелены асобны пакой. Тэхніка і матэрыялы пакуль захоўваюцца ў непашкоджаных пакоях будынка РМЦ.