Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Селяшчук пад адкрытым небам
Сёлета сталічная плошча Якуба Коласа зноў займее мастацкі складнік. На стэндах пад адкрытым небам з'явяцца работы знакамітага беларускага жывапісца Міколы Селешчука. А ўжо сёння ў Цэнтры сучасных мастацтваў, што выступае арганізатарам праекта, вызначыліся з некаторымі творамі слыннага майстра, што дакладна патрапяць у арт-прастору.
Код да Вінчы
Высокія паказчыкі па наведвальнасці паказвае выстаўка "Вынаходніцтвы да Вінчы" ў Нацыянальным мастацкім музеі. Цікава, а ці вельмі складаным было б увасобіць чарцяжы вынаходніцтваў нашых Казіміра Семяновіча і Язэпа Драздовіча? Далібог, праект атрымаўся б не горшы за міжнародны, што прадстаўлены ў Мінску!
Ушанаванне Кабзара
12 сакавіка ў Пасольстве Украіны ў Беларусі адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 201-й гадавіне з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскіх культурных суполак Беларусі, мастакі, журналісты. Да гэтай імпрэзы ў памяшканні Пасольства была наладжана мастацкая выстаўка пад назвай “Праз Беларусь праходзіў шлях Паэта”. Яе ўдзельнікі — беларускія мастакі Марына Эльяшэвіч, Алесь Фаменка, Уладзімір Сытчанка, Яўген Шунейка. Яны засяродзілі ўвагу на адным з эпізодаў жыцця Кабзара — ягоным падарожжы праз Беларусь у 1829 годзе.
Ці “пакаціць” піяр свайго сваімі?
У маім імправізаваным хатнім архіве, дзе згрувашчана недадуманае і недаробленае, ёсць папка з парай спісаных аркушаў. Яна называецца “Апосталы”. Умоўная назва перспектыўнага, як падавалася гадоў пяць таму, праекта сацыяльнай рэкламы, які мы прыдумалі разам з колішнім фатографам “К” Юрыем Івановым. Караценька распавяду пра сутнасць задуманага. Знаёмая, што працуе ў Маскве, згадала неяк: сталіца Расіі хоць і перанасычана вулічнай камерцыйнай рэкламай, але і на недахоп сацыяльнай не можа паскардзіцца. Бачыла яна, да прыкладу, шматлікія плакаты з выявамі вядучых тэатральных артыстаў з іхнімі ж патрыятычнымі выказваннямі. Скажам, Алег Табакоў прызнаваўся мінакам у шчырай любові да сцэнічнага мастацтва. Падумалася, а чаму мы, беларусы, не прапагандуем гэткім жа чынам сваё і сваіх?
Паболей бы добрых навін!
Вось і вясна надышла. А з ёю — плойма добрых навін. Спачатку — пра галоўную. У Маладзечне распачалі ўзвядзенне новага даху Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча. Да “юбілею” аварыі, якая здарылася ў леташнім маі, управіцца не паспеюць. Але самае важнае, што працэс урэшце пайшоў. І гэта абнадзейвае…
З нагоды Дня Канстытуцыі
15 сакавіка 1994 года Парламент нашай краіны прыняў Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Важнасць гэтай гістарычнай падзеі заключаецца ў тым, што ўпершыню на ўзроўні Асноўнага Закона, які з’яўляецца вышэйшым прававым актам дзяржавы, была замацавана воля беларускага народа на пабудову дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы.
Харавое веча: “зборная” краіны
Прыцягненне грамадскай увагі да харавога мастацтва — вельмі важная справа. Харавыя спевы здаўна сталі неад’емнай часткай нашай культурнай спадчыны, усе добра разумеюць іх сувязі з патрыятычным выхаваннем, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці. Але не сакрэт, што апошнім часам мы спяваем усё меней, пачынаючы са школы.
З чаго пачынаецца спадчына?
Папулярызацыя нашай культурнай спадчыны павінна стаць адным з асноўных кірункаў дзейнасці кожнага музыканта. Той ці іншы беларускі твор ёсць у рэпертуары кожнага выхаванца — былога ці цяперашняга — музычных навучальных устаноў краіны. Але ж ці ўсе музыканты імкнуцца выконваць іх потым, пасля завяршэння вучобы?
Навошта клуб-церам, калі ёсць ДК?
Пленэр у закінутай вёсцы, лекцыі з нагоды традыцыйнай беларускай культуры, гурткі па вывучэнні гісторыі абласнога цэнтра ці музей дзяцінства… Пра ўсе гэтыя і іншыя культурныя праекты сёння можна даведацца ў Інтэрнэце з нагоды правядзення конкурсу сацыяльных ініцыятыў startidea.by. Але наколькі яны будуць запатрабаваныя спонсарамі ці мецэнатамі — пытанне, мабыць, галоўнае.
Працэс набыцця голасу
Окві Энвезар — куратар 56-га Венецыянскага біенале на мінулым тыдні ладзіў сустрэчу-кансультацыю з куратарамі нацыянальных павільёнаў Еўропы. На ёй і на прэс-канферэцыі, прысвечанай будучай галоўнай экспазіцыі “Усе лёсы свету” (“All the World’s Futures”), пабываў куратар праекта “Архіў сведкі вайны”, што будзе прадстаўляць Беларусь на сёлетнім форуме, Аляксей Шынкарэнка. Эксклюзіўна для “К” ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Венецыю.
Колькі доўжыцца “часова”?
Сёння — пра культуру Талачына і Талачынскага раёна. А тут шмат усяго: і добрага досведу, які ў іншых раёнах не пашкодзіла б узяць на заметку, і пэўных пралікаў, ад якіх, нам падаецца, пазбаўляцца трэба рашуча. Карацей, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама не надта адрозніваецца ў сваёй стратэгіі ад іншых, што дзейнічаюць у раёнах, якія размешчаны ля не асабліва ажыўленых трас і магістраляў.
Грант на рамонт і інтэрактыў
Праект адным праектам не абмяжоўваецца — гэта “прапісная” ісціна, вядомая сёння многім работнікам культуры Беларусі. Асабліва тым, якія, як кажуць, на праектнай дзейнасці ўжо “сабаку з’елі”. Таму цяпер у іхніх раёнах ад задумкі да рэалізацыі чарговай ідэі праходзіць не так ужо і шмат часу. Згадаю хаця б Рагачоўскі ў Гомельскай вобласці або Кобрынскі ў Брэсцкай, пра якія “К” піша рэгулярна… Натуральна, для таго, каб падобная дзейнасць прыносіла плён, варта спачатку наладзіць кантакты з партнёрамі ці спонсарамі, замежнымі ды айчыннымі арганізацыямі, якія маюць магчымасць прадастаўляць гранты ў культурнай сферы. Гэтак і зрабілі выкладчыкі Дзіцячай мастацкай школы горада Глыбокае, што ў Віцебскай вобласці.
“Пасланні” Акадэміі
З 5 сакавіка у галерэі “Тытанік” Вільнюскай мастацкай акадэміі — выставачны праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў “Пасланні”, які стаў найбуйнейшай на сёння прэзентацыяй сучаснага беларускага мастацтва ў Літве. У экспазіцыі — графіка і фотаграфіка, інсталяцыі, жывапіс. На адкрыцці прысутнічала дэлегацыя БДАМ на ча