Сабраліся “Таленты…”

№ 6 (1184) 07.02.2015 - 13.02.2015 г

Канцэрт “Таленты Беларусі і Расіі” прайшоў у Белдзяржфілармоніі 31 студзеня. Удзел у ім прымалі стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі, навучэнцы Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, стыпендыяты міжнародных конкурсаў. Спецыяльны госць канцэрта — вядомы расійскі піяніст Юрый Розум.

На здымках: маэстра Юрый Розум і лаўрэат міжнародных прэмій Ганна Якаўлева.

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст