Вучаніца ўстановы Аляксандра Шыманская заваявала другое месца і атрымала дыплом ІІ ступені на штогадовым Міжнародным калядным конкурсе-фестывалі дзіцячай выяўленчай творчасці “Віфлеемская Зорка” ў Маскве. Педагог дзяўчыны і загадчык філіяла мастацкага аддзялення школы Ларыса Зарубіна лічыць, што ўдзел у такіх конкурсах дапамагае не толькі засвоіць навыкі ды раскрыць свае магчымасці, але і пашырыць веды па гісторыі, літаратуры, экалогіі, дазваляе даведацца пра звычаі ды традыцыі іншых народаў і краін. Таму вучні мастацкага аддзялення штогод — і вельмі паспяхова! — удзельнічаюць у “Віфлеемскай Зорцы”.
Ужо васямнаццаць гадоў гэты конкурс носіць статус міжнароднага. У ім бяруць удзел юныя мастакі з Расіі, Беларусі, Украіны, Сербіі і Балгарыі. З вялікай колькасці дзіцячых работ вельмі цяжка выбраць 30 прызавых…
І вельмі важна, што выхаванцы Музычна-мастацкай школы цудоўна ўсведамляюць: у прыродзе мастацтва закладзена сіла, якая гуртуе народы свету, умацоўвае ўзаемаразуменне. У выхаванні гэтых маральных каштоўнасцей, эстэтычных ідэалаў і бачыць сваё прызначэнне дырэктар школы Жанна Куеўда. Менавіта на гэта працуюць пленэры, конкурсы, выстаўкі, творчыя праекты ўстановы.
Таццяна МАЛЫШАВА, член Беларускага саюза мастакоў