Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
СПАДЧЫНА ГЕДЫ
З 2013 года Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава па частках атрымлівае спадчыну мастака Канстанціна Геды, якая па тастаменце яго дачкі перадаецца ў гэтую ўстанову. Днямі былі атрыманы работы, прысвечаныя Першай сусветнай вайне.
Развіртуалізацыя № 2
Сэнсавым цэнтрам "Развіртуалізацыі № 2" газеты "Культура", якая адбылася ў ад сталічнай Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, стаў майстар-клас мастачкі Ганны Гадзіравай. За досыць сціслы тэрмін нашы госці з розным узроўнем падрыхтоўкі ў маляванні паспелі стварыць цікавыя малюнкі.
Сустрэча з калектывам
18 лютага адбылася сустрэча калектыву рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама з дырэктарамі некаторых рэспубліканскіх устаноў культуры краіны. Прапануем некалькі здымкаў з гэтай сустрэчы ў сценах РВУ.
Шаноўныя сябры, усе тыя, хто абараняў, абараняе і будзе абараняць нашу незалежную дзяржаву!
Дазвольце шчыра павіншаваць вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Сярод тых, хто сёння працуе ў сферы культуры, нямала асоб, што ў асабістым і творчым жыцці шчыльна з’ядналі свой лёс са старонкамі славы ды мужнасці сыноў нашай зямлі.
#Mastacki
Міжнародны фотарух #EMPTYMET 17 лютага дэбютаваў у Беларусі — у сценах Нацыянальнага мастацкага музея. Сутнасць мерапрыемства — паказ музейных пляцовак праз Instagram. Вынікі праекта можна шукаць у Сеціве пад хэштэгамі #EmptyMastacki i #Mastacki.
Ля-ля-фэ?..
Вам рэжуць слых тэксты асобных песень некаторых нашых артыстаў? І нам таксама. З “асобнымі” нават пагарачыліся: у наш час трэба здолець пачуць такую кампазіцыю, словы якой не выклічуць у вас жадання знайсці нумар тэлефона выканаўцы і выказаць яму ўсё, што думаеце пра яго творчасць — у негатыўным ключы. Гэта датычыцца і рускамоўных твораў, і, на яшчэ большы жаль, беларускамоўных. Таму гаворка ў дадзеным матэрыяле пойдзе пра апошнюю катэгорыю. Многія спевакі ды спявачкі сёння самі пішуць сабе тэксты. З розных прычын. І таму, што няма патрэбы дзяліцца аўтарскімі адлічэннямі, і таму, што адчулі ў сабе дар рыфмаваць, і таму, што не знаходзяць вершы, якія задавальняюць іх. Ёсць і такія, хто ў якасці суаўтараў “запрашае да супрацоўніцтва” класікаў беларускай паэзіі. “К” звярнулася да вядомых кампазітараў і музыкантаў — аўтараў музыкі розных жанраў з просьбай даць ацэнку айчыннаму песеннаму мастацтву ў яго тэкставай частцы ды распавесці пра тое, якому вершаванаму матэрыялу яны аддаюць перавагу.
Каб да суддзі не хадзіць…
Няхай даруе мне вакалістка мінскага гурта “Naka”, творчасць якога я лічу годнай увагі, а саму Настассю Шпакоўскую — асобай, безумоўна, таленавітай і яркай, ды не буду пахаваны пад камянямі, якімі, відавочна, мяне закідаюць прадстаўнікі айчыннай рок-тусоўкі, бязмежна мною любімай, але ў той справе, пра якую зараз вам распавяду, я, падобна на тое, — на баку кампазітара Алега Молчана.
У чым “разбіраюцца ўсе”?
Што раздражняе ў сучаснай журналістыцы, дык гэта тое, што ёю можна займацца не выходзячы з кватэры. Радыё, тэлевізар і асабліва Інтэрнэт ператварылі ўсіх не проста ў сведкаў, знаўцаў, але і ў эрудытаў. Чалавек можа атрымаць доступ практычна да любой інфармацыі, якую дастаткова насыціць уласнымі эмоцыямі, і — вуаля: матэрыял гатовы! Асабліва гэта датычыцца так званай культурнай журналістыкі, дзе сустрэць прафесіянала — рэдкая ўдача…
Вось каб без паблажлівасці…
Ёсць у мяне думкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Мо крыху незвычайна чуць развагі пра мову ад мяне, які не быў “заўважаны” ў яе актыўным выкарыстанні. І ўсё ж...
Пра спазнанне сябе
Любы час нельга ахарактарызаваць адназначна, нават пражыты табой, пра які, здаецца, усё вядома. Ты так думаеш, а ён падкідвае новыя закавыкі. І змяняе цябе, прымушае задумацца, паглядзець інакш на прадметы, падзеі... На цябе самога, урэшце. І ёсць тут рацыя, інакш — стоп, машына, прыехалі...
Калі клуб у… класе
У дзясяты па ліку аўтапрабег адправіліся 11 лютага. Цягам некалькіх “невыязных” зімовых месяцаў засумавалі, шчыра кажучы, па выбітных асобах, па не менш яркіх творчых праектах ды новым досведзе развіцця рэгіянальнай культуры. За тры дні камандзіроўкі пабывалі ў Барысаўскім і Крупскім раёнах Міншчыны, а таксама ў Талачынскім ды Сенненскім раёнах Віцебшчыны. Як і заўжды, убачылі шмат цікавага і не вельмі. Як і заўжды, пастараліся быць аб’ектыўнымі ў асвятленні з’яў, падзей ды тэндэнцый.
Што ў аснове дадатковай?
“Рух — гэта жыццё”, — казаў старажытнагрэчаскі філосаф Арыстоцель. Але ці магчымы гэты рух у цішыні, без прыгажосці гукаў і мелодый? Рухацца ў правільным кірунку вучаць у Музычнай школе № 1 Баранавічаў. Больш як 700 дзяцей тут навучаюцца на бюджэтнай аснове, каля 130 — на платнай.
Выключна горад
Археалогія — навука, пакліканая адказваць на гістарычныя пытанні і раскрываць сакрэты. Тым часам Археалагічны музей у Мінску з’яўляецца пакуль не самай зведанай кропкай для гараджан і гасцей нашага старажытнага горада. Пра тое, што адбываецца ва ўстанове культуры па адрасе вуліца Кірылы і Мяфодзія, 6, які курс абраў малады музей і па якім прынцыпе ён працуе, апавядае вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска Лідзія МАРКОВІЧ.
Космас штрыхоў Аўсяннікава
Пазаўчора, акурат у дзень свайго 80-годдзя, народны артыст Беларусі і СССР Генадзь АЎСЯННІКАЎ прымаў віншаванні са славутым юбілеем. Дый сам на падарункі гледачам не забыўся: цягам больш як тыдня — з 11 да 19 лютага — ён літаральна штодня выходзіў на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, у якім працуе без малога шэсць дзясяткаў гадоў. І кожны са спектакляў бягучага рэпертуару, незалежна ад працягласці ролі, успрымаўся своеасаблівым бенефісам Майстра.
Розныя рэчы з доляй іроніі
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — чарговая пастаноўка “Паяцаў”. Менавіта гэтай прэм’ерай адкрываўся Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, і мы ўбачылі два паказы новага спектакля запар: адзін — з цалкам беларускім складам, другі — з запрошанымі салістамі.
“У будучыні — нашы крылы…”
У Нацыянальным мастацкім музеі — пасмяротная выстаўка жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка пад назвай “Летапіс часу”.
Ад перамены месца медалёў…
Трыццаць гадоў таму Усесаюзная фірма грамзапісу “Мелодия” выпусціла ў свет вініл “Праз усю вайну” з запісам праграмы “Песняроў”, прысвечанай 40-годдзю Перамогі. Сёння яго перавыдалі на тым жа вініле ў Расіі і, галоўнае, змянілі сэнсавы пасыл вокладкі альбома. Пры гэтым агульную канцэпцыю афармлення захавалі. Піраты (а так па факце і атрымліваецца, бо па дазвол да мастакоў ніхто не звяртаўся) “расфарбавалі” класічны вобраз. І ад перамены месца медалёў і візуальны вынік змяніўся.
Чатыры прэміі — лаўрэатам года
На выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта адбылося ўручэнне штогадовых прэмій. Чатыры з іх прысуджаны выхаванцам Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў № 3 (г. Барань) — лаўрэатам міжнародных конкурсаў фартэпіяннай музыкі, гісторыі музычнай творчасці і выяўленчага мастацтва Настассі Калінінай, Вадзіму Максімаву, Кірылу Атрошчанку і Дзіяне Рудаковай.
Роднай мовы пералівы
У Чавускай дзіцячай бібліятэцы вучні СШ № 1 сустрэліся з паэтам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколам Салаўцовым. Падзея прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы, што адзначаецца ў свеце 21 лютага.
Праекты і перамога
Дзіцячая музычна-мастацкая школа мастацтваў № 1 Мінска налета адзначыць 35-годдзе. Гэтую падзею мастакі ўжо цяпер падтрымліваюць выстаўкамі, музыканты — канцэртамі. І самае галоўнае — вучні ўдзельнічаюць ды перамагаюць ц прэстыжных конкурсах.
Гісторыя адной атакі
У “К” № 6 быў змешчаны матэрыял онлайн-канферэнцыі з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі пад назвай “Знайсці, захаваць, увекавечыць”. У перад’юбілейным музейным марафоне прыняла ўдзел і дырэктар Клічаўскага краязнаўчага музея Наталля Храмянкова, якая распавяла, што ў раёне дзейнічае пошукавая група “Ольса” Магілёўскага абласнога цэнтра гісторыка-патрыятычнага клуба “Віккру”. Ля вёскі Мяжное, у балоце, група адшукала і 29 — 30 студзеня выцягнула рэшткі савецкага самалёта часоў Вялікай Айчыннай вайны ды астанкі пілота…
Антыкрызісны менеджмент
Эканамічныя цяжкасці, якія ахінулі наш рэгіён планеты, безумоўна, даюцца ў знакі і ў галіне культуры. Аднак дырэктар — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст краіны, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ не падзяляе песімістычных настрояў. Наадварот, ён перакананы, што крызіс стане тым выпрабаваннем, якое загартоўвае і аддзяляе зерне ад пустазелля. Гэты год для аркестра багаты на юбілеі. Самы важны з іх — 200-ы (!) па ліку фестываль у малых гарадах, які пройдзе ўжо неўзабаве. А найстарэйшаму з такіх фэстаў — “Музы Нясвіжа” — сёлета споўніцца 20! Але ж мы гутарым не пра святы, а перадусім пра творчую “кухню” легендарнага калектыву.
Заводскі варыянт
Полька Агата Этмановіч — адзін з запатрабаваных спецыялістаў у сферы еўрапейскай культуры. За яе плячыма работа ў Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, у Савеце Еўропы па праграме “Culture”. І сёння яна цесна ўзаемадзейнічае з гэтай сферай. Беларускай публіцы Агата Этмановіч, якая наведала мінскую “Школу супергерояў” пры падтрымцы Польскага інстытута, распавяла пра досвед пераўтварэння заводскіх памяшканняў у паўнавартасныя арт-пляцоўкі на сваёй радзіме.
Дык вось, пра бібліобус...
У Бярозаўскай ЦБС падводзяць вынікі леташняй дзейнасці. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Ала Драган асабліва адзначае бібліятэкара бібліобуса Таццяну Кулініч. Паказчыкі 2013 года па дзейнасці “кнігаперасоўкі” аказаліся значна перавыкананымі. Усё як у тым выслоўі: хтосьці гуляе пад дажджом, а хтосьці пад ім мокне. Інакш кажучы, для бібліятэкараў Бярозаўшчыны атрыманне задавальнення ад працы — праява прафесійнай годнасці.
Інфантыльнасць нараджае інфантыльнасць
Каб абмеркаваць стан сучаснай айчыннай музычнай журналістыкі, да нас завіталі тыя, хто даўно піша пра музыку і карыстаецца пэўным аўтарытэтам, — Сяргей БУДКІН (далей — С.Б.) і Павел СВЯРДЛОЎ (П.С.), да каго далучыўся і прадстаўнік “К” Алег КЛІМАЎ (А.К.), а таксама музыканты: гітарыст гурта “Гаротніца” Аляксандр ФУНТ (А.Ф.), лідар гурта “Pomidor/Off” Аляксандр ПАМІДОРАЎ (А.П.) і вакаліст гурта “Цягні-Штурхай” Павел ТАРАЙМОВІЧ (П.Т.). Але гутарка выйшла за рамкі тэмы: удзельнікі дыскусіі закранулі “супрацьстаянне” музыкант — музычны журналіст наогул... Падставай для чарговага “круглага стала” “К” стаў матэрыял пра дэбютны альбом гурта “Гаротніца”. Рэцэнзію апублікаваў адзін з парталаў і выклікаў у Сеціве абураную рэакцыю, перш за ўсё — прыхільнікаў калектыву. Вось пара пасажаў з гэтага артыкула: “…узнать вокалистку по голосу и манере в слепом тесте против десятка-другого выпускниц “кулька” будет достаточно проблематично”; “…судя по роликам на “Ютубе”, вживую дела обстоят еще хуже… Это всё немного напоминает школьный дискач: звучит “Ace of Base”, в центре спортзала ломается и кривляется сорокалетняя уборщица-алкоголичка, периодически подмигивая оцепеневшим от ужаса старшеклассникам…”.
Куды творы знікаюць?
Зайшоў у рэдакцыю мой сябра, скульптар Эдуард Астаф’еў. Пагаварылі пра тое-сёе. У прыватнасці, аб тым, што зараз вельмі цяжка жыць скульптарам, бо дзяржаўных заказаў амаль няма, дый прыватных мала. Вось і даводзіцца круціцца…
“Каб не быў я атулены крылом Барадуліна…”
“Per aspera ad astra” (“Праз церні да зорак”) — так гучыць дэвіз самай высокай узнагароды Латвіі — ордэна Трох Зорак, які быў уручаны народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну ў Літаратурным музеі Янкі Купалы 24 лютага 1998 года. Цудоўны падарунак на Дзень яго нараджэння! Калісьці Рыгор прызнаваўся: “Мне Латвія асабліва дарагая і блізкая, бо мой дзед Андрэй Галвіньш, механік млыноў, трапіў у Полацк з Рыгі”. Але каб стаць Барадуліну кавалерам зорнага ордэна, спатрэбілася дапамога і Райніса, і Веяна, і Ліўзэмніека… Паспрыялі турботы “хроснай маці” — Мірдзы Абалы, якой і я з Васілём Сёмухам удзячны. Асаблівы клопат быў у яе прадстаўляць да ўзнагароды беларусаў “за асаблівыя заслугі перад Латвіяй”. Пра тыя Рыгоравы зоркі з помніка Свабоды ў Рызе пісаў я ў прэсе. Многія сумесныя літаратурныя вандроўкі аказаліся на фотаздымках у друку. І вось з-пад павекаў Часу выглядаюць абрысы сустрэч, што прашумелі за пяцьдзясят гадоў нашага з Рыгорам Барадуліным знаёмства. Спынімся ля некаторых камлёў, якія і сёння пазначаюць многія дарогі праз церні паэтычных пакут да поклічных зорак натхнення.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»