“Мы, беларусы..."

№ 9 (1187) 28.02.2015 - 06.03.2015 г

23 лютага ў аншлагавай зале Палаца культуры вобласці ў Магілёве быў дадзены старт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы, беларусы, — мірныя людзі”.

Пасыл праекта — кансалідацыя людзей, фарміраванне іх патрыятычнай самасвядомасці. Старт акцыі далі губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі і першы намеснік міністра культуры краіны Ірына Дрыга, якая ў сваім уступным слове адзначыла, што захоўваць мір і спакой на беларускай зямлі, наш суверэнітэт — гэта не толькі права беларусаў, але і іх абавязак.

/i/content/pi/cult/521/11240/1-4.jpg

Акцыя праходзіць у два этапы: першы — з лютага па жнівень 2015-га, другі — з верасня па лістапад. Вяснова-летні перыяд запомніцца жыхарам абласных і раённых цэнтраў, аграгарадкоў канцэртамі з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў, а ў восень на самых буйных сцэнічных пляцоўках лядовых палацаў пройдуць гала-канцэрты. Фінал зладзяць у Мінску.

Творчая частка імпрэзы ў Магілёве — канцэрт “Тэнары супраць басоў” з удзелам салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і не толькі. Назва пастаноўкі сведчыць: рознавысотныя галасы ўступаюць у жартаўлівае спаборніцтва таленту і адначасова самалюбавання. Вырашыць, хто лепшы, павінен суддзя. Пад час дзеі паспявае завязацца і любоўная лінія аднаго з выканаўцаў з удзельніцай “працэсу”. Але фінал будзе шчаслівым!..

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст