Дзверы Гродна

№ 42 (1168) 18.10.2014 - 24.10.2014 г

Фатограф Ілья Гелей прадставіў інтэрнэт-праект “Дзверы майго горада”. Гэта спроба звярнуць увагу на дзверы будынкаў, якія знаходзяцца ў цэнтры Гродна (вуліцы Урыцкага, Гараднічанская) і ў раёне “Новы свет”. Некаторыя з іх існуюць у адзінкавым экзэмпляры. На здымках — як драўляныя даваенныя адзінкі, так і сучасныя асобнікі.

/i/content/pi/cult/517/11162/6-2.jpg

— Праект узнік таму, што пры рэстаўрацыі дзверы выкідаюць ці яны ідуць на будаўнічыя шчыты. І гістарычная каштоўнасць, якую яны ў сабе нясуць (а гэта, на маю думку, — прадмет рамяства і дойлідства), страчваецца, — зазначае аўтар. — Разам з тым, было б несправядліва сказаць, што ў Гродне не засталося цікавых дзвярэй. Сустракаюцца і сапраўды антыкварныя...

Андрэй МЯЛЕШКА

Гродна