Тэмы конкурсу фільмаў у ігравой форме:
1. Выдатныя гістарычныя дзеячы — ураджэнцы Беларусі.
1 фільм у фармаце 4 тэлевізійных серый (хронаметраж кожнай серыі — не менш за 52 хвіліны) і кінаверсія 1 серыя (хронаметраж — не менш за 90 хвілін).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць 11 000 000 000 (адзінаццаць мільярдаў) беларускіх рублёў.
2. Сацыяльная маладзёжная праблематыка, якая раскрывае праблемы наркаманіі.
1 фільм у фармаце 4 тэлевізійных серый (хронаметраж кожнай серыі — не менш за 52 хвіліны).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць
10 000 000 000 (дзесяць мільярдаў) беларускіх рублёў.
3. Гераічная барацьба савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1 фільм у фармаце 4 тэлевізійных серый (хронаметраж кожнай серыі — не менш за 52 хвіліны) і кінаверсія 1 серыя (хронаметраж — не менш за 90 хвілін).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць 12 000 000 000 (дванаццаць мільярдаў) беларускіх рублёў.
4. Дзейнасць сучасных абаронцаў Айчыны па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі
Беларусь.
1 фільм у фармаце 2 тэлевізійных серый (хронаметраж кожнай серыі — не менш за 52 хвіліны).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў ігравой форме не павінна перавышаць 7 000 000 000 (сем мільярдаў) беларускіх рублёў.
Фінансаванне вытворчасці фільмаў у ігравой форме ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 70 працэнтаў ад кошту карціны. Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільмаў у ігравой форме складае 40 000 000 000 (сорак мільярдаў) беларускіх рублёў.
Тэмы конкурсу фільмаў у неігравой форме:
1. Найноўшая гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.
1 фільм (хронаметраж — 52 хвіліны).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў неігравой форме не павінна перавышаць 1 000 000 000 (адзін мільярд) беларускіх рублёў.
2. Дасягненні Рэспублікі Беларусь у розных галінах і сферах дзейнасці.
1 фільм (хронаметраж — 52 хвіліны).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў неігравой форме не павінна перавышаць 600 000 000 (шэсцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў.
3. Настаўнікі беларускай школы.
1 фільм (хронаметраж — 52 хвіліны).
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне фільма ў неігравой форме не павінна перавышаць 600 000 000 (шэсцьсот мільёнаў) беларускіх рублёў.
Фінансаванне вытворчасці фільмаў у неігравой форме ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 100 працэнтаў ад кошту карціны.
Арыенціровачная сума сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стварэнне трох фільмаў у неігравой форме складае 2 200 000 000 (два мільярды дзвесце мільёнаў) беларускіх рублёў.
Тэрміны правядзення конкурсу:
4 сакавіка — 2 красавіка 2015 г.
4 сакавіка — 16 сакавіка 2015 г. — прадстаўленне матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсе кінапраектаў па адрасе: Міністэрства культуры, 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11;
17 сакавіка — 2 красавіка 2015 года — разгляд кінапраектаў конкурснай камісіяй і падвядзенне вынікаў конкурсу.
Інфармацыя аб выніках конкурсу на працягу дзесяці рабочых дзён пасля прыняцця камісіяй рашэння размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і ў газеце “Культура”.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб парадку і ўмовах адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры www.kultura.gov.by.