Новы старт

№ 3 (1181) 17.01.2015 - 23.01.2015 г

12 студзеня Брэст афіцыйна атрымаў статус Культурнай сталіцы Беларусі-2015 у сценах Акадэмічнага тэатра драмы. На ўрачыстае мерапрыемства, каб павіншаваць брэстчан, з’ехаліся госці з усёй краіны і з замежжа. А са сцэны старт традыцыйнай рэспубліканскай акцыі давалі міністр культуры нашай краіны Барыс Святлоў і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Ну а “вішняй на торце” сталі выступленні знакамітых музыкантаў ды спевакоў у рамках закрыцця чарговага Міжнароднага фестывалю “Студзеньскія музычныя вечары”.

/i/content/pi/cult/513/11090/3-1.jpg

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст