Шмат прыгод...

№ 3 (1181) 17.01.2015 - 23.01.2015 г

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера казкі па п’есе Георгія Марчука “Шмат прыгод пад Новы год” у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца. У спектаклі шмат танцаў, гульняў, песень. Усе сцэнічныя прыгоды ў ім адбываюцца ў зімовым казачным лесе. У студзені — лютым новую пастаноўку драмтэатра паглядзяць не толькі слонімскія дзеткі, але і госці з Дзятлава, Зэльвы, Івацэвічаў ды іншых гарадоў Беларусі. Рэжысёр Васіль Сявец прыступіў да працы над новым спектаклем для дзяцей па п’есе Генадзя Аўласенкі “Як павука з луга праганялі”.

/i/content/pi/cult/513/11068/8-8.jpg

Сяргей ЧЫГРЫН

Фота аўтара

На здымку: сцэна са спектакля “Шмат прыгод пад Новы год”.