№ 2 (14)

№ 8 (826) 23.02.2008 - 29.02.2008 г

Шаноўныя культасветработнікі! Штомесячны “Куфар-радца” вітае чытачоў на сваіх старонках. У гэтым выпуску для аматараў тэатра — п’еса Вольгі Караткевіч для самых маленькіх “Дзе жывуць казкі?”, а для “вялікіх” — павучальная байка “Казёл-экстрасэнс”. Па традыцыі, сваіх сяброў вітаем песнямі кампазітараў Леаніда Захлеўнага і Ніны Сакаловай, а для аматараў гульняў — “Шашачная культура”. Сустракайма вясну разам! Да новых сустрэч!

Спявайце пра жанчын!

Так збегліся абставіны, што Міжнародны жаночы дзень вянчае чараду святкаванняў, якія прыпадаюць на зімова-вясновую мяжу. Дзень закаханых, потым — Дзень абаронцаў Айчыны, у які ўшаноўваюць усіх мужчын, незалежна ад іх вайсковых абавязкаў, і, нарэшце, гімн жанчынам, што абвяшчае прыход вясны як сімвала нараджэння. Такая разнапланавасць святаў — ад лірыкі да патрыятызму — абумовіла і разнапланавасць песень, якія мы вам прапануем. Песню “Дзяўчаты мінулай вайны” на верш Еўдакіі Лось даслала нам наша чытачка, да волі вядомы самадзейны аўтар Ніна Сакалова, у творчым “куфэрку” якой шмат самых розных песень, у тым ліку дзіцячых. Імя ж народна га артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага не патрабуе каментарыяў. Яго “Заручальныя пярсцёнкі” — адзін з нумароў цыкла “Сто слоў пра ка ханне” на словы Леаніда Пранчака.

— Мяне так натхніла вакальнае і артыстычнае майстэрства нашай опернай прымадонны Алены Сало, — расказаў кампазітар, — што я вырашыў напісаць для яе вакальны цыкл і прысвяціць яго ёй. Прэм’ера адбылася ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, ператварыўшыся ў сапраўдны му зычна-паэтычны спектакль, складзены з 18-ці частак.

— Вашы “Сто слоў пра каханне” шмат у чым успрымаюцца працягам рамантычных традыцый тых жа Шуберта, Шумана. Як тут не ўзгадаць шуманаўскі цыкл “Каханне і жыццё жанчыны”! У вашым творы таксама ёсць сюжэтная канва — гісторыя кахан ня, гэта, па сутнасці, монаспектакль, дый самі часткі цыкла балансуюць на мяжы пе сеннасці і рамансавасці, камернай музыкі і эстрады.

— Мне хацелася па-новаму раскрыць талент спявачкі. І пры гэтым — зрабіць цыкл блізкім і зра зумелым для кожнага. Дарэчы, 21 лютага мы ездзілі з ім у Бабруйск — успрымалі яго “на ўра”! І я рады, калі асобныя нумары цыкла “пойдуць у народ”.

Н.Б.

 

Дзяўчаты мінулай вайны/i/content/pi/cult/150/1105/Untitled-1.jpg

Музыка Н.Сакаловай.

Аранжыроўка Д.Касцюкевіча.

Словы Е.Лось.


Якімі толькі мянушкамі

Ні клікалі гэтых салдат

З няпудранымі вяснушкамі,

У шынялях да пят!..

У шынялях да пят...

Крочылі полем спаленым,

Шляхамі страшнай вайны,

І плакалі на развалінах,

І мерзлі ў акопах яны.

Мерзлі ў акопах яны.

У лужах сцюдзёных мыліся,

Прычэсваліся пад дажджом;

/i/content/pi/cult/150/1105/Untitled-2.jpgПа косах сваіх журыліся

Пад гулкі гарматны гром.

Пад гулкі гарматны гром.

Паходамі, зброяй занятыя,

Справай ваеннай пары,

Былі яны проста дзяўчатамі,

Што там ні гавары,

Што там ні гавары.

Пужаліся свісту міны,

Чужых незычлівых вачэй,

А гінулі, як мужчыны,

Абняўшы зямлю ямчэй,

Абняўшы зямлю ямчэй.

 

 

 

 

 

Обручальные кольца/i/content/pi/cult/150/1105/noti-1.jpg

Музыка Л.Захлевного.

Слова Л.Прончака.


Тебе я верна до последнего слова.

Забыв все условности бесповоротно,

Тобой восхищаюсь я снова и снова.

С тобой, как ни с кем,

Мне светло и комфортно.

Обручальные кольца — совершенство металла.

Беспокойство души и волненье крови.

Новой жизни глава, новой песни начало.

Обручальные кольца — символ нашей любви.

Новой жизни глава, новой песни начало.

Обручальные кольца — символ нашей любви.

Обручальные кольца — символ нашей любви.

 

 

 

/i/content/pi/cult/150/1105/noti-2+3.jpg