Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"Важна не страціць сваё аблічча"
Учора ў сталічным Палацы Рэспублікі Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, спецпрэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп".
"Нябёсы" — каля Мінска
Калядны рэспубліканскі праваслаўны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" прайшоў 9 і 10 студзеня ў Мінску ў нядзельнай школе Свята-Елізавецінскага манастыра. Акрамя конкурснай праграмы, мерапрыемства ўключала ў сябе "круглыя сталы", творчыя майстар-класы і калядныя музычныя выступленні.
Вынікі ёсць. І які вынік?
Новы год і Каляды — самы лепшы і зручны час, каб падвесці пэўныя вынікі або згадаць найцікавейшыя ці найбуйнейшыя падзеі, што адбыліся ў Беларусі цягам мінулых 365 дзён. Таму на шматлікіх сайтах у разліўным моры беларускага Інтэрнэту на гэтым тыдні можна адшукаць матэрыялы, дзе робіцца аналіз палітычных, эканамічных, турыстычных, а таксама культурных падзей 2014 года. Вось на апошніх і спынімся.
Штрых-код №6
Галерэя “Шостая лінія”, без якой немагчыма ўявіць беларускае мастацкае жыццё 1990-х, знікла, з аднаго боку, занадта даўно і, з іншага, зусім нядаўна, каб ператварыцца ў прывабны аб’ект для аматараў “арт-палеанталогіі”. Але здарылася нечаканае: праз шаснаццаць (!) гадоў пасля свайго закрыцця гэты “выкапень” стаў адкопвацца сам! Міжнародны фестываль “Suma Sumarum”, які сінхронна прайшоў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтры сучасных мастацтваў, стаў адной з самых запамінальных сёлетніх падзей у катэгорыі, заяўленай у назвах абедзвюх устаноў. З куратаркай фэсту Ірынай БІГДАЙ мы дамовіліся “на дыктафон” абмеркаваць яго вынікі. Па ейнай прапанове, наша гутарка была спалучана з адкрытай фінісажнай дыскусіяй. Маўляў, яна ўсё адно не збярэ багата ўдзельнікаў, тым больш, яе вырашылі нават адмыслова не рэкламаваць. Тым не менш, без адмысловых запрашэнняў у гутарцы пра лёс мастацкага дыскурсу, які рэпрэзентуе галерэя, узялі ўдзел прафесар Эксэтэрскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) Нэлі БЕКУС, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША) Ігар МАЛЕВІЧ, а таксама мастакі, прынамсі, двух датычных да “Шостай лініі” пакаленняў, Віталь ЧАРНАБРЫСАЎ, Віктар ПЯТРОЎ, Ігар САЎЧАНКА, Антон СЛЮНЧАНКА і Сяргей ЖДАНОВІЧ.
“Чыліканне” ў Сеціве
Ці можа сёння мастак уявіць сваю хаця б прыкладную аўдыторыю: колькасць прыхільнікаў, іх гендарны баланс і ўзрост? Хіба прыблізна. А вось Чылік можа. Хто такі Чылік? Зараз патлумачу.
Як не згубіць эстэтыку “Песняроў”
Канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прымеркаваны да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, — традыцыйная падзея ў музычным жыцці Беларусі. Па магчымасці, удзельнічаю ў ім кожны год. Сёлета публіцы будзе прадстаўлена праграма “Я не паэта...”: гэта, па сутнасці, мой сольны канцэрт у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча.
Натхненне існуе, але... Трэсці трэба!
Што ні кажы, але юбілей — гэта добрая нагода не толькі для святкавання, але і для падсумавання. Вось і я вырашыў падвесці пэўныя вынікі ўласнага жыцця — спадзяюся, пакуль прамежкавыя. На выстаўцы ў сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага вы ўбачыце галоўныя мае набыткі — агулам 175 твораў! Плюс напамінкі пра тыя праекты, якія мы няспынна ладзім з жонкай Вольгай: касцюмы, аксесуары, фота...
Новы год на ТБ і Леў Талстой
Асаблівы збег абставін у некалькі дзён навагодніх святаў падарыў мне набор цалкам розных эмоцый. Мая дачка прыляцела на вакацыі дадому са сваёй сяброўкай з Бразіліі. Мы паглядзелі на сябе яе вачыма. У тым ліку пад час паездкі ў Санкт-Пецярбург на пару дзён. А па дарозе я, паколькі быў за рулём, у навушніках праслухаў увесь раман “Вайна і мір” Льва Талстога. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што да часу праслухоўвання трэба дадаць і чаканне ў чарзе ў Эрмітаж.
“За што я люблю сваю вёску?”
Веткаўскі раён даўно стаў для Добрушчыны гэткім “падшэфным”. Па шэраг даведак, звязаных, скажам, са станам нерухомасці, веткаўцы скіроўваюцца менавіта ў Добруш. Адсюль — і пэўныя кадры для Веткі. Да прыкладу, былы начальнік аддзела культуры Добрушскага райвыканкама Рыгор Козыраў, як нам паведамілі, цяпер узначальвае ў Ветцы кінавідэаўстанову … Так, у Добруша — больш перспектыў: і чыгунка тут, і прадпрыемствы жыццяздольныя. На Веткаўшчыне ж апрача музея ды не менш знакамітых неглюбскіх ручнікоў амаль нічога і не захавалася. Але, на жаль, культура пакуль не стала эканамічнай катэгорыяй, што наўпрост уплывае на мэтанакіраванае развіццё раёна. А шкада.
А які ваш маркетынгавы ход?
Ганаровы статус “Культурная сталіца Беларусі” з рук Гродна перайшоў у 2015-м годзе да іншага знакамітага беларускага горада — Брэста. Як тут прымуць гэтае званне, якія козыры прыхаваны, што цікавага і адметнага чакае мясцовую публіку ды гасцей цэнтра рэгіёна? Пра гэта карэспандэнт “К” даведаўся з першых вуснаў, запытаўшыся пра творчыя планы ў кіраўнікоў некаторых устаноў культуры горада. Дадамо да кантэксту гутаркі і тое, што 2015-ы абвешчаны яшчэ і Годам моладзі.
Асаблівасці зімовай “касьбы”
Для чаго існуюць зімовыя канікулы? Думаеце, каб школьнікі адпачылі? А вось кіраўнікі тэатраў упэўнены: каб выканаць усе магчымыя (і немагчымыя па сваім выкананні) планы — па гледачах, грошах і колькасці спектакляў. Ну калі яшчэ можна ставіць “па тры ёлкі” на дзень — ды без выдаткаў на пераезды, як гэта бывае ўлетку ў час “касьбы” па аздараўленчых летніках? Дый пра рэкламу дбаць асабліва не трэба: публіка прыйдзе, што называецца, “пры любым надвор’і”. А ці робяць надвор’е такія спектаклі на тэатральным Алімпе?
Галоўнае — зачапіла…
“Шалом алейхем! Мір вам, людзі!” — так назваў свой новы спектакль рэжысёр Міхаіл Кавальчык. Пастаноўка стала апошняй прэм’ерай 2014 года ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.
Вабіць абстрактная форма…
Cёлетні, ХІІ Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” сабраў у Бабруйску мастакоў з Беларусі, Сербіі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны. Усяго — 21 удзельнік. Дэвіз пленэру “Ад традыцыі да сучаснасці праз досвед майстэрства” адлюстроўвае саму сутнасць гэтага творчага сумоўя. Кожны ўдзельнік аддае пленэру свой досвед і пры гэтым узбагачаецца здабыткамі іншых майстроў. Пры сумеснай працы, якая немагчымая без прыязных стасункаў, людзі шчыра дзеляцца ўласнымі напрацоўкамі, прафесійнымі сакрэтамі, якія ў іншай сітуацыі бераглі б ад чужога вока.
Прастора для версій і варыяцый
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” спецыялізуецца на прэзентацыях творчасці моладзі. Тут можна пабачыць лепшыя дыпломныя работы з навучальных устаноў мастацтва і культуры, персанальныя выстаўкі творцаў, якім ужо ёсць што сказаць гледачу, а таксама экспазіцыі, змест, тэматыка і канцэпцыя якіх пасуюць маладзёжнай крэатыўнасці. Са свайго досведу магу засведчыць, што не было выпадку, каб наведанне гэтай галерэі аказалася змарнаваным часам. Галерэя хоць і “дэмакратычная”, але трапляюць сюды творы, якія адпавядаюць даволі жорсткім крытэрыям прафесіяналізму.
Імправізацыі на зададзеную тэму
У слове “пленэр” ёсць адчуванне разняволенасці, нязмушанасці. Для чалавека, больш-менш дасведчанага ў гісторыі выяўленчага мастацтва, з гэтай з’явай звязаны імёны Міле, Каро, Курбэ, Манэ. Менавіта французскія мастакі так званай барбізонскай школы ды іхнія спадкаемцы імпрэсіяністы ўзялі моду натхняцца рэальным жыццём і жывой прыродай.
Ключы да замкаў
Уладальнікі прыватных замкаў для абароны звычайна прыцягвалі наёмныя войскі. На працягу сваёй гісторыі яны належылі розным магнацкім родам, але большай часткай іх гаспадарамі былі Сапегі. Прыватнаўласніцкія замкі будаваліся, рамантаваліся, утрымліваліся за кошт уладальнікаў. Яны ж арганізоўвалі і абарону ўмацаванняў, хаця ў пэўныя часы на іх абарончыя здольнасці магла разлічваць і дзяржава. Полацкае Княства было зацікаўлена ва ўмацаванні замкавых тэрыторый. Але і гэта, на жаль, не зберагло іх ад далейшага разбурэння.
Спраўдзіць статуснасць сталіцы
12 студзеня Брэст афіцыйна ўступіць у свой пачэсны статус сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. “Інаўгурацыю” было вырашана прымеркаваць да закрыцця фестывалю “Студзеньскія музычныя вечары”, якое адбудзецца на сцэне Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра з удзелам сусветных зорак класічнай музыкі. Але самі брэстчане ўжо ганарацца сваім сталічным тытулам, пра што сведчыць хаця б з’яўленне тэматычнай старонкі ў адной з сацыяльных сетак. Між тым, акцыя “Культурная сталіца Беларусі” не так даўно адсвяткавала свой першы юбілей — пяцігоддзе. Пра яе вынікі і далейшыя крокі па ўдасканаленні самой канцэпцыі мы гутарым з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілём ЧЭРНІКАМ.
Засцярогі кааперацыі
— Ці займела стужка “Я не вярнуся” поспех у Эстоніі? Лічу, што так. Ведаеце, у мяне былі засцярогі: фільм — на рускай мове, гэткая “руская гісторыя”, таксама нехта можа сказаць, што гэта выключна фестывальнае кіно… Але таго не здарылася. У Эстоніі карціна Ларса фон Трыера збірае 3 000 чалавек, на нас жа прыйшло 15 000. Гэта маленькі, ды ўсё ж поспех. Магчыма, дапамагло тое, што стужка пабывала ўжо на розных фестывалях і была ўганаравана, напрыклад, у тым жа Нью-Ёрку, Сочы, Іванаве, пра яе шмат пісалі… Таксама эстонцы ведаюць іншыя мае работы, таму на фільм “Я не вярнуся” глядач пайшоў.
“Мой дом стаіць так высока, што чуцен кашаль Бога”
Шэсць гадоў таму, 4 — 5 студзеня 2009-га, мы з жонкай наўпрост патэлефанавалі на хатні нумар Таніна Гуэра — сябра і сцэнарыста Федэрыка Феліні, Мікеланджэла Антаніёні... Лора, ягоная жонка, вельмі проста адказала на наша тэлефанаванне: “Заязджайце!” Што ж, мы з радасцю выправіліся туды, дзе, як пісаў Гуэра, “…дом стаіць так высока, што чуцен кашаль Бога”.
"Я не паэта...": канцэрт у дзень нараджэння
12 студзеня, у дзень нараджэння народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася прэм'ера праграмы "Я не паэта..." у рамках традыцыйнага праекта "Канцэрт у дзень нараджэння". Знакаміты саліст Пётр Елфімаў выконваў творы легендарнага Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў".
Навагодні падарунак, запознены на месяц
Канешне, як лыжку да абеду, так падарункі пажадана атрымліваць якраз да свята. На жаль, мінчане — увогуле Беларусь — не атрымалі доўгачаканага прэзента да новага, 1959 года: крыху не паспелі будаўнікі. Але ж 31 студзеня новага года Беларусь атрымала навагодні падарунак, запознены на месяц. Гэта было ўжо трэцяе месца размяшчэння цырка ў межах гарадскога парку. Першае — у новай, перадваеннай, гісторыі горада — высілася на пляцоўцы амаль па-за ўваходам у парк Прафінтэрна з боку цяперашняй вуліцы Янкі Купалы: крышачку ўправа — там і цяпер вялікая вольная пляцоўка, а пару дзесяцігоддзяў таму яшчэ аглядаліся ў траве шырокія прыступкі, што вялі ў напаўстацыянарны цырк. Пра гэта расказваў мне славуты асілак Яўген Мілаеў — першы з цыркачоў народны артыст СССР, першы ж Герой Сацыялістычнай працы, першы муж Галіны Брэжневай.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»